Фестываль Viva Braslav-2017 – 24 гадзіны музыкі і спорту

© Photo : Viva BraslavФестываль Viva Braslav, архіўнае фота
Фестываль Viva Braslav, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
22 ліпеня адбудзецца фестываль Viva Braslav, які ў мінулым годзе ўвайшоў у лік галоўных летніх опэн-эйраў Беларусі.
МІНСК, 12 кра — Sputnik. Фестываль Viva Braslav збярэ аматараў якаснай музыкі і актыўнага адпачынку на беразе возера Дрывяты ўжо ў пяты раз. Гэта адзіны буйны фестываль у Беларусі з пляжам, вялікай спартыўнай праграмай і намётавым мястэчкам, а таксама адзіны буйны фестываль у Беларусі, які будзе цягнуцца да пятай раніцы.
Музычная праграма мерапрыемства спалучае якасную папулярную музыку і вядомых прадстаўнікоў EDM. У мінулыя гады на фестывалі выступалі "Бумбокс", МОТ, "Ногу свело", "Без билета", а таксама Julian Calor, Mark Sixma, Sick Individuals, Matisse & Sadko і іншыя артысты. В 2016 годзе фестываль сабраў больш за 13 тысяч гледачоў.
"Кожны год мы падвышаем ўзровень артыстаў, якія прыядзжаюць на фестываль. Сёлета мы таксама робім дадатковы акцэнт на напаўненне і аздабленне фестывальнай пляцоўкі. Будзе шмат забаваў і разнастайных зон: на зямлі, на вадзе і нават у паветры", — адзначаюць арганізатары фестывалю.
Арганізатары таксама адзначылі, што першыя імёны артыстаў Viva Braslav 2017 будуць абвешчаны праз некалькі тыдняў.
Стужка навiн
0