"Вяртанне вобраза. Да 130-годдзя Марка Шагала" прадставяць ў Мінску

© Sputnik / Руслан Кривобок / Перайсці ў медыябанкНа выставе Марка Шагала ў Траццякоўскай галерэі
На выставе Марка Шагала ў Траццякоўскай галерэі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У рамках праекта ўпершыню пройдзе конкурс на атрыманне звання лаўрэата "Нацыянальнай прэміі ў галіне выяўленчага мастацтва".

МІНСК, 12 кра — Sputnik. У Мінску 18 красавіка распачынаецца маштабны выставачны праект сучаснага мастацтва "Вяртанне вобраза. Да 130-годдзя Марка Шагала", паведамілі ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў.

Шагалаўскія пленэры

Выстава будзе працаваць на трох пляцоўках да 21 мая. На першай пляцоўцы будуць прадстаўлены працы жывапісу, графікі, скульптуры, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, канцэптуальныя праекты аўтараў з Мінска і абласных гарадоў, творы вядомых і маладых мастакоў, студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

У экспазіцыі таксама дэманструюцца работа Марка Шагала "Закаханыя" з калекцыі Белгазпрамбанка і, у працяг паэтыкі знакамітага майстра, працы айчынных і замежных мастакоў — удзельнікаў Шагалаўскіх пленэраў у Віцебску, якія адбыліся ў 1994, 1997 і 2016 гадах, з калекцыі Музея Марка Шагала ў Віцебску.

Адкрыццё праекта адбудзецца 18 красавіка ў 18:00 у залах Палаца мастацтваў.

Нацыянальная прэмія

На другой выставачнай пляцоўцы будуць прадстаўлены работы 63 адабраных камісіяй мастакоў, якія ўдзельнічаюць у фінале конкурса на атрыманне звання лаўрэата "Нацыянальнай прэміі ў галіне выяўленчага мастацтва". Конкурс праводзіцца ў Беларусі ўпершыню, заснаваны Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і вызначыць пераможцаў у 10 намінацыях: жывапіс, графіка, скульптура, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, манументальнае і манументальна-дэкаратыўнае мастацтва, арт-дызайн, фатаграфія, малады мастак, навацыя, крытыка і мастацтвазнаўства.

Пятая выстава Мастак і горад на плошчы Якуба Коласа ў Мінску была прадстаўлена творчасцю Валянціна Губарава - Sputnik Беларусь
Творчасць 35 мастакоў упрыгожыць адну з галоўных плошчаў Мінску

Адкрыццё выстаўкі "Шорт-ліст" работ фіналістаў конкурсу адбудзецца 19 красавіка ў 18:00 у залах Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў (пр-т Незалежнасці, 47).

Залатая калекцыя

27 красавіка ў рамках штогадовага праекта "Мастак і горад" у 18:30 адкрыецца выстава "Залатая калекцыя", дзе ў выглядзе буйных рэпрадукцый у гарадской прасторы будуць прадстаўлены лепшыя работы жывапісу і графікі старэйшых майстроў і найбольш яркіх прадстаўнікоў сярэдняга пакалення мастакоў з калекцыі Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў.

Цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў конкурсу "Нацыянальная прэмія ў галіне выяўленчага мастацтва" адбудзецца 18 мая ў 17:00 у Рэспубліканскай мастацкай галерэі "Палац мастацтваў" (вул. Казлова, 3).

Стужка навiн
0