Творчасць 35 мастакоў упрыгожыць адну з галоўных плошчаў Мінску

© Photo : прадастаўлена Grand BSПятая выстава "Мастак і горад" на плошчы Якуба Коласа ў Мінску была прадстаўлена творчасцю Валянціна Губарава
Пятая выстава Мастак і горад на плошчы Якуба Коласа ў Мінску была прадстаўлена творчасцю Валянціна Губарава - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Выстава "Мастак і горад" упрыгожвае адну з цэнтральных плошчаў горада на працягу 4 месяцаў ужо 6 гадоў запар.

МІНСК, 23 сак — Sputnik. На плошчы Якуба Коласа 27 красавіка ў чарговы раз адкрыецца выяўленчы праект "Мастак і горад". У гэтым годзе ў рамках Трыенале сучаснага мастацтва на экспазіцыі пад адкрытым небам будуць прадстаўлены работы 35 беларускіх жывапісцаў, паведамілі арганізатары.

Жывыя твары. У Гомелі адкрылася выстава народных ікон - Sputnik Беларусь
Фота
Жывыя твары. У Гомелі адкрылася выстава народных ікон

"Трыенале сучаснага мастацтва стане адной з найважнейшых падзей беларускай мастацкай арт-сцэны і будзе прысвечана 130-годдзю з дня нараджэння Марка Шагала", — адзначаецца ў паведамленні.

У рамках Трыенале пройдзе тры творчых праекта: выстава сучасных беларускіх мастакоў у Палацы мастацтваў, "Шорт-ліст" намінантаў конкурсу "Нацыянальная прэмія ў галіне выяўленчага мастацтва" і культурніцкая ініцыятыва "Мастак і горад".

Выставачны праект у гэтым годзе пройдзе пад назвай "Залатая калекцыя беларускага жывапісу". Яшчэ ніколі раней на плошчы Якуба Коласа не выстаўлялася такая колькасць мастакоў.

Карціна Чорны квадрат - Sputnik Беларусь
Прыгоды чорнага квадрата Малевіча: мазня ці сімвал новага мастацтва

Паводле слоў арганізатараў, "сярод удзельнікаў шостай выставы "Мастак і горад" такія аўтары, як Леанід Хобатаў, Уладзімір Савіч, Анатоль Бараноўскі, Руслан Вашкевіч, Зоя Літвінава і многія іншыя".

"Мастак і горад" — гэта экспазіцыя работ пад адкрытым небам, якая дазваляе жыхарам Мінска, гасцям горада і краіны пазнаёміцца бліжэй з выдатнымі сучаснымі беларускімі мастакамі. Выставачны праект праводзіцца ў сталіцы з 2012 года. У рамках культурнай ініцыятывы жыхары і госці Мінска ўбачылі выставы, прысвечаныя творчасці знакамітых ва ўсім свеце беларускіх мастакоў, такіх як Марк Шагал, Казімір Малевіч, Мікалай Селяшчук і Валянцін Губараў.

Генеральным партнёрам праекта ўжо на працягу многіх гадоў выступае банк ВТБ (Беларусь). Арганізатары выставы "Мастак і горад" — Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт і Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь.

Стужка навiн
0