23:59 25 студзеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.56
  • EUR3.11
  • 100 RUB3.41
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
14030

Выстава Алеся Родзіна "Global Warning/Global Warming" пераехала з Берліна ў прастору "Верх", што пазіцыянуе сябе як пляцоўка для творчага эксперыменту і нечаканага сінтэза розных мастацтваў.

МІНСК, 13 кра — Sputnik. Фэст з удзелам мэтраў беларускага андэграўнду пройдзе ў арт-прасторы "Верх" 28 красавіка. На працягу шасці гадзін на дзвюх сцэнах з новымі эксклюзіўнымі праектамі і гукавымі і візуальнымі эксперыментамі выступіць болей за 20 удзельнікаў.

Са слоў арганізатараў, наведвальнікаў фэсту чакаюць нечаканыя творчыя калабарацыі і эпатажныя перформансы, што "павінна ўтварыць тую вычварную куламесу, якая дапаможа публіцы адкрыць шлях у новую рэальнасць".

"Легенда нямецкай контркультуры прывязе сваю выставу, прачытае лекцыю і з радасцю патусуецца з усімі ахвотнымі. А хэдлайнерам фэста стане легенда беларускага незалежнага мастацтва — пластычны тэатр Вячаслава Іназемцава InZhest з новым, як заўсёды нечаканым, перформансам", — распавялі арганізатары фэсту.

У мерапрыемстве возьмуць удзел:

  • InZhest
  • Zartipo
  • Канстанцін Мужаў
  • Buben — Naruszewicz — Baisan
  • Аляксандар Зайцаў
  • Noizov Kov4eg
  • Aortha & Goron
  • Экзарцыстычны Gesamtkunstwerk
  • Kritchev vs. Ban
  • Юрась Барысевіч
  • Travm
  • Masque Noir feat. Ільля Сін
  • Vesicatoria
  • Зьміцер Вішнёў
  • Вольга Рагавая
  • Antara
  • ISM
  • Ex-тэатар Eye
  • Яўген Рагозін
  • Сонечны Сахалін
  • Buben & Nasta Labada
  • DJ Pogodina
  • Арт-суполка "Няхай"
  • Спэцыяльны госць — былы дырэктар "Тахелеса" Марцін Райтэр

Некалькі гадоў таму спыніў існаванне культавы берлінскі арт-сквот "Тахелес". Вялізны пашарпаны будынак у цэнтры капіталістычнага мегаполіса прыцягваў натоўпы наведвальнікаў сваёй непараўнальнай ні з чым атмасферай творчай свабоды — на самай мяжы з вар'яцтвам. Яе стваралі мастакі з усяго свету — і, не ў апошнюю чаргу, з Беларусі. Галоўныя выставачныя прасторы арт-цэнтра шмат гадоў займалі цыклапічныя палотны Алеся Родзіна, а ў межах фестывалю "Дах" у "Тахелесе" стараннямі яго галоўнага "рухавіка" Змітра Юркевіча выступілі некалькі соцен беларускіх аўтараў усіх магчымых відаў і жанраў.

Фэст "Прывіды Тахелеса" пройдзе ў арт-прасторы "Верх" 28 красавіка; пачатак а 18-й гадзіне; кошт квіткоў — 5 руб.

Тэги:
Сучаснае мастацтва, Стыль жыцця, Арт-прастора "Верх", Мінск, Беларусь

Галоўныя тэмы