07:44 16 снежня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.10
  • EUR2.35
  • 100 RUB3.36
Асвячэнне велікодных кулічоў

Выхадныя ў Мінску: куды схадзіць 15 і 16 красавіка

© Sputnik / Андрей Александров
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
1810

Паназіраць за хвацкімі гонкамі Віна Дызеля, паслухаць Селіханава пра Селіханава, паразважаць аб сацыяльных і культурных рэвалюцыях або проста адправіцца на прыроду ў кампаніі байкераў - ёсць мноства варыянтаў нясумна і з карысцю правесці будучыя выхадныя.

Дажджы і Вялікдзень задаюць агульны настрой будучых выхадных: павінна быць радасна, сытна, але дні будуць не вельмі падыходзячыя для забаў на свежым паветры, асабліва з улікам надвор'я.

Але, з іншага боку, што рабіць усім астатнім — агностыкам і прадстаўнікам іншых веравызнанняў, калі яны не жадаюць сумаваць дома? Варыянты ёсць.

У кіно: "Фарсаж-8"

Падарунак прыхільнікам Віна Дызеля і легендарных гісторый аб камандзе аўтагоншчыкаў, што перамагаюць зло — у пракат выходзіць восьмая частка фільма "Фарсаж". У гэты раз на ролю "зла" прызначылі прыгажуню Шарліз Тэрон: яна паспрабуе збіць з дарогі галоўнага героя, уцягнуць яго ў чарговую злачынную афёру і нават пасварыць з сябрамі.

Селіханаў пра Селіханава ў Мастацкім музеі

Нацыянальны мастацкі музей у гэтую суботу прадастаўляе магчымасць пачуць пра аднаго з самых яркіх беларускіх скульптараў ХХ стагоддзя (барэльеф на плошчы Перамогі, сааўтар "Няскоранага чалавека" ў Хатыні) Сяргея Селіханава. Пра свайго дзеда будзе распавядаць унук Сяргея Селіханава Канстанцін, стыпендыят і ўдзельнік шматлікіх міжнародных праектаў, аўтар помніка скульптуры "Муза Оперы" ля Вялікага тэатра і мемарыяла "Рака памяці", прысвечанага ахвярам тэракту ў Мінскім метро.

Шестиметровая бронзовая скульптура Непокоренный человек работы С. Селиханова
© Sputnik / Алексей Даничев
Шасціметровая бронзавая скульптура "Няскораны чалавек" працы С. Селіханава

У музеі вырашылі, што ніхто акрамя ўнука не зможа лепш і цікавей распавесці пра славутага скульптара. У гэтым годзе, дарэчы, споўнілася 100 гадоў з дня нараджэння народнага мастака БССР Сяргея Селіханава.

Сустрэча пачнецца ў Нацыянальным мастацкім музеі ў 14:00; кошт квітка: 5 рублёў для дарослых, 2,50 — для студэнтаў і школьнікаў.

"Рэвалюцыйныя" прэзентацыі Artes Liberales 2017

Для тых, хто адчайна спрабуе зразумець, што ж такое цяпер адбываецца з людзьмі і светам, на працягу некалькіх тыдняў ёсць унікальная магчымасць абмеркаваць свае пошукі і, магчыма, наблізіцца да адказаў. Вядучыя даследчыкі Беларусі і блізкага замежжа сабраліся, каб абмеркаваць "рэвалюцыйныя" праявы нашага жыцця. На працягу палутара тыдняў запланавана больш за 40 падзей. У суботу, у прыватнасці, будуць казаць пра "Вікіпедыю і прамую дэмакратыю" і "Барацьбу жыхароў беларускіх мястэчак за страчаную свабоду і зямлю ў ХІХ стагоддзі", у нядзелю — пра "Рэвалюцыйнае цела ў тэатры 1920-х і біямеханіцы Меерхольда".

Дзе: галерэя "Ў", з праграмай можна азнаёміцца на адмысловым сайце.

Сардэчна запрашаем у IT

Прафарыентацыйная канферэнцыя ProIT.RockStars, на якую чакаюць жадаючых паспрабаваць сябе ў IT школьнікаў і дарослых, пройдзе ў суботу ў Ліцэі БДУ. Аб прафесіях, магчымасцях і рызыках на асабістых прыкладах раскажуць паспяховыя спецыялісты з EPAM, "Яндэкс", а таксама партнёры і кіраўнікі вядомых IT-праектаў.

Арганізатары дадаюць, што ўдзельнікаў канферэнцыі чакаюць цікавыя конкурсы, а таксама розныя прызы і падарункі.

Дзе: Ліцэй БДУ.

Калі: у суботу з 11:00, удзел бясплатны.

Адкрыццё мотавясны

У мотавясны ў Сілічах будзе жаночы твар. Усіх аматараў паганяць на двух колах, а таксама паназіраць за байкерамі запрашаюць прадстаўніцы жаночага мотааб'яднання "Ластаўкі". У праграме — выступленне вучняў дзіцячай моташколы DrivePark: сваё ўменне кіраваць мота- і квадрацыкламі пакажуць дзеці ва ўзросце ад 5 да 12 гадоў. Акрамя таго, гасцям абяцаюць вогненнае шоу, конкурсы і шмат музыкі, у тым ліку выступ гурта "Тяни-Толкай".

Девушка на мотоцикле
© Sputnik / Валерий Мельников
Дзяўчына на матацыкле

Дзе: гарналыжны комплекс "Сілічы";

Калі: у суботу з 12:00;

Кошт квітка: 7 рублёў, дзецям да 12 гадоў і дзяўчатам за рулём матацыкла уваход вольны.

"Вялiкдзень" у Азярцы

Адзначыць Вялікдзень з захаваннем нацыянальных беларускіх традыцый запрашае Музей народнай архітэктуры і побыту ў вёсцы Азярцо пад Мінскам. У музеі нагадваюць, што адной з асаблівасцяў беларускага Вялікадня з'яўляецца традыцыя "хаджэнні валачобнікаў", якія хадзілі па хатах і віншавалі гаспадароў са святам, жадалі ім здароўя і добрага ўраджаю.

Акрамя абыходу двароў, у пасхальнай праграме музея ў нядзелю будуць майстар-класы па вырабе і ўпрыгожванню яек з цеста і кардона, а таксама выкананню велікодных песень. Будуць велікодныя карагоды і традыцыйныя гульні — "Біткі і катанне яек", "Жалубок" і іншыя.

Рэканструкцыя валачобнага абраду з абыходам вёскі
© Sputnik Аляксей Мацюш
Рэканструкцыя валачобнага абраду з абыходам вёскі

Дзе: Музей народнай архітэктуры і побыту;

Калі: у нядзелю з 11:00;

Кошт квіткоў: 5,50 рубля для дарослых і 3 рублі для школьнікаў.

Тэги:
выстава, музей, кінаафіша, мастацтва, Вялікдзень, Музей народнай архітэктуры і побыту, Мінск

Галоўныя тэмы