14:59 19 студзеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.55
  • EUR3.09
  • 100 RUB3.46
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
4921

Цырымонія ўзнагароджання за найлепшую кнігу для дзяцей у другі раз пройдзе ў Мінску.

МІНСК, 27 кра — Sputnik. Уручэнне прэміі Цёткі адбудзецца ў культурным цэнтры "Корпус" 28 красавіка, распавялі арганізатары мерапрыемства.

Прэмія імя Цёткі прысуджаецца ў дзвюх намінацыях: за найлепшы твор для дзяцей і падлеткаў і за найлепшае мастацкае афармленне кнігі для юных чытачоў. Кожны пераможца атрымае грашовую ўзнагароду, эквівалентную 2000 долараў.

Сёлета за прэмію будуць змагацца 38 літаратурных твораў для дзяцей і 22 мастацкіх — ілюстрацыі да дзіцячых кніг.

Сярод намінантаў пісьменнікі Уладзімір Арлоў, Алена Масла, Надзея Бука, Мікалай Плавінскі і іншыя. З поўным спісам мастакоў і літаратараў, што пазмагаюцца сёлета за прэмію, можна азнаёміцца на сайце конкурсу.  

На імпрэзе можна будзе пагартаць і набыць як намінаваныя на прэмію кнігі, так і іншыя дзіцячыя беларускамоўныя выданні.

Першая прэмія імя Цёткі была ўручана вясной 2016 года, тады ўзнагародамі былі адзначаны Надзея Ясмінска за кнігу "Сем ружаў" і мастачка Кацярына Дубовік за ілюстрацыі да гэтай кнігі.

Уручэнне прэміі адбудзецца 28 красавіка ў прасторы "Корпус", пачатак а 19-й гадзіне, уваход вольны.

Тэги:
літаратурная прэмія, Дзіцячая літаратура, "прэмія Цёткі", Беларускі ПЭН-цэнтр, Беларусь

Галоўныя тэмы