19:23 20 верасня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.04
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.20
Спектакль Вішнёвы сад на сцэне маскоўскага тэатра на Таганцы

Монаспектакль "Сад" паводле Чэхава прадставіць НЦСМ

© Sputnik / Виталий Арутюнов
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
1910

Новая інтэпрытацыя ўзору драматычнага мастацтва, п’есы Антона Чэхава "Вішнёвы сад", выканае тэатральные праект Андрэя Саўчанкі.

МІНСК, 8 мая — Sputnik. Абраная форма монаперфоманса дазваляе надаць дзее інтымны і сакральны характар, выкарыстаць нязвыклыя для класічнага твора прыёмы, стварыць асаблівы аўтарскі кантэкст, распавялі Sputnik у НЦСМ.

Ідэя паставіць неўміручую п'есу на новы лад у выкананні аднаго акцёра нарадзілася падчас семінару для тэатральных выкладчыкаў і рэжысёраў у Берліне, у даследчым цэнтры AKT-ZENT, пад кіраўніцтвам прафесара Юрыя Альшыца, распавялі арганізатары паказу.

Гледачу пакажуць пераасэнсаванне п'есы Антона Чэхава праз аднаго персанажа, аднаго актора, аднаго чалавека. Тэксты падчас перфомэнсу складаюцца ў асаблівыя шэрагі, ў бязгучныя чароды, ў маўклівыя рытуалы.

Страчанае.

Сад. Памяць. Гісторыя.

Сам-насам з адзінотай, з набытым садам, са страчаным лёсам.

Рэжысёрам і акторам пастаноўкі выступае Андрэй Саўчанка, музыка Аляксандра Вярцінскага.

Монаспектакль пакажуць у Мінску 24 мая ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў (вул. Някрасава, 3), пачатак а 19-й гадзіне. 

Тэги:
Сучаснае мастацтва, Культура, Тэатр, Нацыянальны цэнтр сучаснага мастацтва, НЦСМ, Антон Чэхаў, Беларусь

Галоўныя тэмы