09:55 27 ліпеня 2017
«Радыё Sputnik»
У Нясвіжы пройдзе музычны фестываль свята мастацтваў Музы Нясвіжа

У Нясвіжы пройдзе музычны фестываль свята мастацтваў "Музы Нясвіжа"

© Фото: Facebook / Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік "Нясвіж"
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
Летнія фестывалі Беларусі-2017 (19)
2120

Галоўны канцэрт адбудзецца 20 мая ў фарным касцёле Божага Цела ў Нясвіжы.

МІНСК, 15 мая — Sputnik. У Нясвіжы 18-20 мая пройдзе музычны фестываль свята мастацтваў "Музы Нясвіжа", паведамляе афіцыйны сайт Рыма-Каталіцкага касцёла ў Беларусі.

"У межах фестывалю 20 мая ў фарным касцёле Божага Цела ў 12:00 адбудзецца канцэрт — "Сакральныя традыцыі Нясвіжскай зямлі". Кампазіцыі прагучаць у выкананні струннага аркестра і вакальнага ансамбля Заслужанага калектыва "Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі", — распавялі арганізатары.

Мастацкім кіраўніком фестывалю выступае народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, лаўрэат прэміі Саюзнай дзяржавы, ганаровы грамадзянін Мінскай вобласці і Нясвіжа прафесар Міхаіл Фінберг.

Уваход на ўсе мерапрыемствы фестывалю будзе вольны.

Тэмы:
Летнія фестывалі Беларусі-2017 (19)
Тэги:
Фестываль, Музыка, Рыма-каталіцкі касцёл у Беларусі, Міхаіл Фінберг, Нясвіж
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы