09:23 30 мая 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.41
  • EUR2.68
  • 100 RUB3.41
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
45 0 0

У канферэнцыі Nanomeeting-2017 возьмуць удзел больш за 150 навукоўцаў з розных краін свету.

МІНСК, 29 мая — Sputnik. Міжнародная канферэнцыя Nanomeeting-2017 пройдзе ў БДУІР з 30 мая па 2 чэрвеня, распавялі Sputnik у прэс-цэнтры навучальнай установы.

Галоўныя тэмы канферэнцыі — перадавыя дасягненні ў галіне малекулярнай дыягностыкі, нана- і электрамагнетызм, а таксама фізіка і хімія нанаструктур. Такога кшталту распрацоўкі ўжываюцца ў біялогіі, медыцыне, крыміналістыцы.

"Падчас канферэнцыі Nanomeeting-2017 больш за 150 навукоўцаў з Беларусі, Расіі, Францыі, Германіі, Італіі, Японіі, Сінгапура, Саудаўскай Аравіі, Партугаліі і Карэі прадставяць вынікі сумесных даследванняў. Гэта міжнародныя праекты, у якіх навукоўцы БДУІР выконваюць тэарэтычную падрыхтоўку і папярэдні разлік дарагога эксперымента, а партнёры з Сінгапура, Японіі, Італіі і іншых краін рэалізуюць распрацованую мадэль", — распавялі ў БДУІР.

Такім чынам, на Nanomeeting навукоўцы з розных краін спраўджваюць нарыхтоўкі і ўзгадняюць далейшы кірунак сумеснай працы.

"Выдатнымі ў нанараспрацоўках сёння з'яўляюцца маладыя навукоўцы БДУІР. Зараз іх распрацоўкі прасоўваюцца для рэалізацыі на рынак, дзе патрабуюцца высокачуллівыя датчыкі арганічных рэчываў — крыміналістыка, медыцына, геалогія", — распавёў арганізатар Nanomeeting-2017, прафесар Віктар Барысенка.

Міжнародная канферэнцыя Nanomeeting ладзіцца ў БДУІР кожныя два гады з 1995 года. З праграмай канферэнцыі можна азнаёміцца на афіцыным сайце.

Адкрыццё канферэнцыі: 30 мая, 09:00, 1-ы корпус БДУІР (вул. П. Броўкі, 6, ауд. 229).

Постэрная сесія маладых навукоўцаў: 31 мая, 17:00 — 18:30, 1-ы корпус БДУІР (вул. П. Броўкі, 6, фае другога паверха).

Тэги:
Навуковая канферэнцыя, Вышэйшая адукацыя, Навука і тэхналогіі, Мінск

Галоўныя тэмы