18:44 26 чэрвеня 2017
«Радыё Sputnik»
Адкрыццё юбілейнага сезону Джазавых вечароў ля мінскай Ратушы

"Джазавыя вечары" запрашаюць музыкаў на ўсебеларускі джэм-сейшан

© Sputnik/ Юлия Хвощ
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
"Джазавыя вечары" ля Ратушы (6)
4021

Музыкі разам выканаюць знакамітую п’есу "Караван", адну з эталонных версій якой запісаў у 1944 годзе Джаз-аркестр БССР пад кіраўніцтвам Эдзі Рознэра.

МІНСК, 14 чэр — Sputnik. "Джазавыя вечары з Банкам БелВЭБ" запрашаюць беларускіх джазавых музыкаў узяць удзел у вялікім джэм-сэйшане, расавялі арганізатары фестывалю.

Акцыя адбудзецца ў межах заключнага канцэрта фестывалю на сцэне каля Ратушы ў суботу 24 чэрвеня.

"Джаз — гэта, найперш, імправізацыя. Таму мы жадаем завершыць фестываль вялікім джэмам, у якім сыграюць джазавыя музыкі з розных куткоў Беларусі", — распавёў музычны прадзюсар фестывалю Андрэй Каліна.

Заяўка павінна змяшчаць:

  1. імя, прозвішча выканаўцы і назву інструмента;
  2. спасылку на відэа- ці аўдыёзапіс з вашым удзелам;
  3. кантактны тэлефон.

Заяўкі на ўдзел неабходна адпраўляць да 19 чэрвеня ўключна на адрас belvebjazz@gmail.com.

Новы сезон "Джазавых вечароў з Банкам БелВЭБ" стартаваў 10 чэрвеня з аншлагу. Для гледачоў выступілі 7-гадовая Сафія Курловіч, VIP-jazz Андрэя Славінскага, дуэт Agata, Харысан Янг (ЗША-Нідэрланды), Скот Хэндэрсан (ЗША).

Наступны канцэрт адбудзецца 17 чэрвеня. Хэдлайнерам вечара будзе бас-гітарыст Крысціян Галвез (Чылі) — лепшы джазавы выканаўца Лацінскай Амерыкі 2000 і 2004, намінант American Music Awards 2005. Ён выступіць з трубачом Крысціянам Куцюруфо (Чылі) і бубначом Назарам Рэджэпавым (Туркменістан). Таксама гледачоў чакае сустрэча з канцэртным аркестрам Барыса Мягкова і "Трыо Канстанціна Гарачага".

24 чэрвеня музычную эстафету падхопіць Кліўленд Джонс (ЗША) — спявак, кампазітар, які выконвае сімбіёз госпелу, рытм-энд-блюзу, фанку і традыцыйнага джазу, уладальнік бязмежных вакальных магчымасцяў і тытулу "Адкрыццё году" ад аўтарытэтнага сайта SoulTracks.com. Таксама выступяць: кампазітар, гітарыст, лютніст і спявак Набіль Хэмір (Туніс), вакальны квартэт Minsk Voices, Premier Orchestra.

Пачатак усіх канцэртаў а 20-й гадзіне, уваход вольны.

Тэмы:
"Джазавыя вечары" ля Ратушы (6)
Тэги:
джаз, Музыка, "Джазавыя вечары з Банкам БелВЭБ", Верхні горад, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы