05:03 24 кастрычніка 2017
«Радыё Sputnik»
Беларускі гурт Irdorath

Irdorath прэзентуе трэці альбом "Wild" у верасні

© Фото: Irdorath
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
6040

Вялікі сольны канцэрт-прэзентацыя будзе прымеркавана і да 5-годдзя з выхаду дэбютнага альбома Irdorath – "Ad Astra".

МІНСК, 15 чэр — Sputnik. Дзікі, апантаны і свабодны трэці альбом Irdorath "Wild" будзе прэзентаваны 1 верасня ў мінскім клубе Re: Public, распавялі арганізатары канцэрту.

Гурт рыхтуе вялікае музычнае шоу з акцэнтам на максімальнае апусканне ў атмасферу свету Irdorath і альбома "WILD". Як распавялі музыкі, новага будзе сапраўды шмат, акрамя песень з трэцяга альбома і любімых кампазіцый мінулых гадоў, гурт паўстане перад слухачамі ў новым гучанні, абноўленых вобразах і раскрые дзікія бакі кожнага ўдзельніка калектыву.

"Адмовіўшыся ад усялякіх межаў, забабонаў і спробаў падагнаць сваю музыку пад які-небудзь з існуючых жанраў і стыляў, кожны музыка ўклаў у новыя кампазіцыі частку нечага дзікага; таго, што хаваецца за абалонкай цывілізаванасці і агульнапрынятых нормаў. Таму альбом атрымаўся насычаным, магутным і інстынктыўна правільным", — распавялі арганізатары канцэрту.

"Wild" змяшчае дзесяць аўтарскіх кампазіцый, сярод якіх дзве інструментальных, пяць песень на беларускай мове, у тым ліку адна народная песня (Kupala na Ivana), тры на англійскай і бонус-трэк на лацініцы, тэкст якой заснаваны на лірыцы са зборніка Carmina Burana (Adde Duas).

"Тэксты песень напоўнены вобразамі містычных стварэнняў і духам авантурызму і рашучасці. У адрозненні ад папярэдніх — новыя песні менш абстрактныя і больш апускаюць у гісторыі сваіх персанажаў", — распавялі музыкі.

Яны таксама адзначылі, што ўсе кампазіцыі ў альбоме практычна не зведалі змен ад першапачатковай ідэі да запісу на кружэлку, у той жа час гэта не значыць, што яны сырыя або недапрацаваныя. Гэта абумоўлена разуменнем і высокім творчым даверам музыкаў адзін да аднаго.

Irdorath — Беларускі музычны праект, які не абмяжоўвае сябе межамі пэўнай стылістыцы. У яго аснове ляжаць агрэсіўныя сярэднявечныя дуды, магутны падвойны драм-сэт і унікальныя вобразы музыкаў. У Irdorath ёсць частка змрочнай готыкі, містычнага фэнтэзі, акустычнага року, грубага фольку, і ўсё гэта добра прыпраўлена прагрэсіўнымі музычнымі хадамі і сыграна на рэдкіх інструментах.

Больш чым за 5 гадоў гурт прайшоў шлях ад вулічных музыкаў, музычных тэатралізаваных прадстаўленняў да выступленняў на галоўных сцэнах такіх фестываляў, як "Дзікая Мята" і найбуйнейшага ў свеце готык фэста — "Wave Gotic Treffen".

Некаторыя песні з новага альбома можна будзе пачуць зусім хутка — на фестывалі "Свята Сонца" 17-18 чэрвеня.

Irdorath прэзентуе новы альбом "Wild" 1 верасня ў клубе Re:public. Квіткі: ад 15 р. танцпляц, 25 р. — месца за столікам. Пачатак а 19-й.

Тэги:
Канцэрт, Irdorath, Re:Public, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы