07:55 21 верасня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.04
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.20
Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў

Выстава графікі "Экспрэсія. Лінія і колер" адкрыецца ў Мінску

© Sputnik
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
2410

На выставе прадстаўлены шэраг асобаў, не абавязкова графікаў па адукацыі, твочасць якіх па ўзроўню творчага мыслення і прафесіяналізма адпавядае ўзорам сусветнага мастацтва.

МІНСК, 29 чэр — Sputnik. З 11 ліпеня 2017 года ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэпублікі Беларусь пачне работу выстава графікі "Экспрэсія. Лінія і колер" з калекцыі цэнтру, распавялі ў НЦСМ.

Экспазіцыя зроблена па прынцыпу адыхода мастакоў ад фіксацыі прадметаў рэальнага свету і прынцыпаў сюжэтна-тэматычнай карціны ў прастору абстракцыі і колерававых эксперыментаў. Краявіды, будынкі, выявы майстэрань, постаці людзей змяняюцца знакам, экспрэсіўнымі лініямі і навацыямі з колерам.

"Усе пачынаюць з алоўка, акварэлі і змяшаных тэхнік. Такім чынам зроблены работы былых удзельнікаў мастацкага аб'яднання "Няміга-17" Зоі Літвінавай, Мікалая Бушчыка і Анатоля Кузняцова, больш вядомых як жывапісцы", — распавялі ў НЦСМ.

На выставе будуць таксама прадстаўлены работы — узоры станковай графікі — Уладзіміра Правідохіна і авангарднай аквалерысткі Валянціны Ляховіч з Віцебска.

"Зусім па-іншаму працуюць ва ўсіх тэхніках станковой графікі — афорце, каляровай літаграфіі, акватынце, мецца-тынце і "сухой іголке" вядомыя выпускнікі адпаведнага факультэта Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Андрэй Басалыга, Вольга Нікішына, Анжаліка Малышава. Пераадольвая моцны акадэмічны ўплыў, на працягу гадоў аўтары на высокім прафесійным узроўні ствараюць графіку не ніжэй за англійскія і нямецкія прыклады", — распавялі арганізатары выставы.

На агульным фоне рынкавага сінтэза мастацтваў тэхнікі беларускай школы графікі захоўваюць эвалюцыйнасць акадэмічных традыцый, мастакі ўкладваюць у напрацаваны стагоддзямі працэс максімум фантазіі, адлюстроўваюць асабістае ўспрыманне, праблемы нашага вялікага свету.

Выстава "Экспрэсія. Лінія і колер" будзе працаваць з 11 па 31 ліпеня 2017 года ў НЦСМ (вул. Някрасава, 3).  

Тэги:
графіка, Сучаснае мастацтва, жывапіс, НЦСМ, Мінск

Галоўныя тэмы