Depeche Mode выступяць у Мінску 17 ліпеня

© Sputnik / Валерий Мельников / Перайсці ў медыябанкКанцэрт Depeche Mode у Маскве
Канцэрт Depeche Mode у Маскве - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Музыкі наведаюць беларускую сталіцу з нагоды выхада новай кружэлкі Spirit.

МІНСК, 4 ліп — Sputnik. Depeche Mode выпускаюць сваю 14-ю па ліку плытку Spirit і ў маі 2017-га адправіліся ў маштабны тур па 32 гарадах 21 еўрапейскай краіны з праграмай Global Spirit Tour.

Музыкі кажуць, што іх новы альбом больш "сэксуальны", чым папярэдні Delta Machine. Папярэдні Delta Machine Tour наведалі 2,5 мільёна прыхільнікаў гурта па ўсім свеце. А той самы Delta Machine, якому быў прысвечаны тур, трапіў у топ-5 музычных чартаў у 21 краіне і ў 12 заняў першае месца.

Концерт Стинга в Москве - Sputnik Беларусь
Стынг наведае Мінск з вялікім канцэртам

У межах Global Spirit Tour музыкі выступяць і на новых для сябе пляцоўках — напрыклад, на лонданскім "Алімпійскім стадыёне" або маскоўскай "Адкрыццё-Арэне" — але, напэўна, асабліва прыемна ім будзе вярнуцца туды, дзе іх ужо горача прымалі: на парыжскі "Стад дэ Франс", міланскі "Сан-Сыра", берлінскі "Алімпійскі стадыён" і беларускую "Мінск-Арэну" — тры гады таму музыкі наведалі беларускую "Мінск-Арэну" і былі прыняты беларускімі слухачамі горача, пляцоўка была перапоўненай.

Канцэрт у Мінску адбудзецца 17 ліпеня ў "Мінск-Арэне". 

Стужка навiн
0