17:57 24 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Мотафестываль, архіўнае фота

Байк-фестываль на рыцарскую тэматыку пройдзе пад Гомелем 28-30 ліпеня

© Sputnik/ Дмитрий Босак
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
Летнія фестывалі Беларусі-2017 (21)
27330

У праграме фестывалю Steel Winds Gomel запланаваны вялікі канцэрт, фаер-шоу, рыцарскія спаборніцтвы, конкурсы матацыклістаў і палявая кухня.

МІНСК, 11 ліп — Sputnik. Фестываль Steel Winds Gomel праводзіцца з 2010 года, але ў закрытым фармаце. Адкрытым для наведвальнікаў ён стаў толькі ў 2016-м, распавялі Sputnik арганізатары фестывалю.  

Оупен-эір штогод мае сваю асаблівую тэматыку. Сёлета арганізатары вырашылі зладзіць фестываль з элементамі гістарычнай рэканструкцыі.

"У нас штогод змяняецца тэматыка фестывалю. Сёлета мы абралі рыцараў. 


Месца правядзення фестывалю будзе аформлена ў сярэднявечным стылі. Мы пабудуем рыцарскі гарадок з прыладамі і атрыбутыкай таго часу. У праграме мерапрыемства таксама запланаваны конкурсы ў рыцарскім гарадку з удзелам гледачоў. Увечары ў суботу гледачоў чакае тэатралізаваная пастаноўка — захоп лагеру (масавае пабішча)", — распавёў карэспандэнту Sputnik арганізатар фестывалю Іван Марчанка.

На фестывалі выступяць рыцары з беларускіх клубаў гістарычнай рэканструкцыі.

Музычная частка фестывалю будзе складацца з выступленняў рок- і панк-гуртоў, а таксама кавер-бэндаў.

Наведвальнікаў чакае выязны гандль, палявая кухня, конкурсы матацыклістаў, тату, барбершоп, фаер-шоу, рыцарскія спаборніцтвы.

Завершыцца фестываль паказальнай бітвай рыцараў і святочным салютам.

Фестываль Steel Winds Gomel пройдзе 28-30 ліпеня ў вёсцы Смычок (Гомельская вобласць). Кошт квіткоў: для мужчын — 25 рублёў; для жанчын — 10 рублёў; гасцям, што праехалі звыш 1000 км да фестывалю і дзяўчынам за рулём з правамі катэгорыі А — уваход вольны.

Тэмы:
Летнія фестывалі Беларусі-2017 (21)
Тэги:
Байк-фестываль, Steel Winds Gomel, Гомельская вобласць, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы