Фестываль "Наш Грунвальд" пройдзе ў "Дудутках" 22-23 ліпеня

© Sputnik / Дзмітрый Карлюк"Наш Грунвальд-2015"
Наш Грунвальд-2015 - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Фестываль будзе складацца з гістарычнай рэканструкцыі Грунвальдскай бітвы і музычнага фестывалю "Пір пасля бітвы".

МІНСК, 6 ліп — Sputnik. Міжнародны фестываль сярэднявечнай культуры і музыкі пройдзе ў 9-ты раз і традыцыйна будзе прысвечаны ваеннай і свецкай беларускай культуры, традыцыям нашых продкаў, распавялі арганізатары мерапрыемства.

Галоўнай падзеяй мерапрыемства стане рэканструкцыя Грундвальскай бітвы, а на галоўнай сцэне пройдзе "фестываль у фестывалі", музычны open-air "Пір пасля бітвы".

Наш Грунвальд-2015 - Sputnik Беларусь
"Кукрыниксы" і Catharsis выступяць на фестывалі "Наш Грунвальд"

"У гісторыі нашай краіны з часоў Полацкага княства і да нашых дзён было шмат славутых старонак, якімі мы мусім ганарыцца. Грунвальдская бітва — падзея, якая змяніла будучыню нашай краіны і гісторыю ўсёй Еўропы", — адзначылі суразмоўцы агецтва.

У тэатралізаванай рэканструкцыі легендарнай бітвы сёлета возьмуць удзел прадстаўнікі клубаў ваенна-гістарычнай рэканструкцыі з Беларусі, Украіны, Польшчы, Расіі і Прыбалтыкі.

У праграме мерапрыемства запланаваны рыцарскія турніры, турнір лучнікаў, бугурты, відовішчныя турніры вершнікаў па правілах XIV стагоддзя. Пройдуць майстар-класы па сярэднявечным танцам і рамёствам, будзе працаваць горад майстроў, інтэрактыўныя пляцоўкі.

Пляцоўкі фестывалю "Наш Грунвальд"

Галоўная фестывальная пляцоўка — рысталішча:

  • Пешы рыцарскі турнір — паядынкі праходзяць па канонах сярэднявечных турніраў. У фінале вызначаецца мацнейшы рыцар турніру;
  • Масавыя спаборніцтвы (бугурты) — на пляцоўцы адбываецца дэманстрацыя сапраўднага сярэднявечнага бою;
  • Бітва двароў — змаганне атрадаў рыцараў у колькасці да 10 чалавек, цягнецца да той пары, пакуль апошні рыцар зможа застацца на нагах, будзе суправаджацца выхадам герольдаў і адпаведным цырыманіялам;
  • Турнір алебардыстаў/капейшчыкаў — спаборніцтвы ў фармаце "адзін на адзін" ваяроў з дліннамернай драўковай зброяй;
  • Театралізаваная рэканструкцыя эпізоду "Грунвальдская бітва" — маштабная рэканструкцыя падзей 15 ліпеня 1410 года з аднаўленнем тактычных перасоўванняў войскаў. У рэканструкцыі возьме ўдзел артылерыя, асадныя машыны, будуць пабудаваны абарончыя збудаванні;
  • Конны турнір — вершнікі прадэманструюць майстэрства коннага бою, валодання кап'ём і мячом.

Канцэртная пляцоўка

На галоўнай сцэне пройдзе "фестываль у фестывалі", музычны open-air "Пір пасля Бітвы". На сцэне выступяць калектывы folk/folk-rock/rock/metal кірункаў:

  • 16:30-17:10 — Кацярына Ваданосава;  
  • 17:20-18:00 — "Земля Легенд"; 
  • 18:10-19:20 — "Стары Ольса";
  • 19:30-21:30 — Chatarsis;
  • 21:40-23:10 — "Кукрыниксы";
  • 23:20-01:00 — Gods Tower;
  • 01:10-01:50 — Folcore

Цэнтральная плошча комплекса "Дудуткі"

Цягам двух дзён тут будуць ладзіцца майстар-класы па танцах, тэатралізаваныя пастаноўкі, сярэднявечныя гульні, выступленні вулічных тэатраў, факіраў.

Горад майстроў, рамесны кірмаш

Тут можна будзе пазнаёміцца з працай майстроў і рамеснікаў, якія выкарыстоўваюць сярэднявечныя тэхналогіі, набыць сувенірную прадукцыю, паўдзельнічаць у рамесных майстар-класах (кавальская справа, ганчарства, апрацоўка каменя, зброевае справа, ткацтва і г. д.) Упершыню на фестывалі пройдзе майстар-клас па атрыманні жалеза з руды.

© Photo : фестываль "Наш Грунвальд"Схема пляцовак на фестывалі "Наш Грунвальд-2017" у музейным комплексе "Дудуткі"
Схема пляцовак на фестывалі Наш Грунвальд-2017 у музейным комплексе Дудуткі - Sputnik Беларусь
Схема пляцовак на фестывалі "Наш Грунвальд-2017" у музейным комплексе "Дудуткі"

Інтэрактыўныя пляцоўкі

Інтэрактыўныя пляцоўкі размесцяцца па ўсёй тэрыторыі музея "Дудуткі". Кожны жадаючы зможа паўдзельнічаць у сярэднявечных гульнях, выпрабаваннях, навучыцца стральбе з лука, арбалета, прыняць удзел у майстар-класе па фехтаванні, наведаць сярэднявечную катавальню. Упершыню на фестывалі будзе ўзведзена "рыцарская паласа перашкод".

Прыкладны расклад мерапрыемстваў фестывалю "Наш Грунвальд":

22 ліпеня

10:40 — урачыстае адкрыццё фестывалю. Прадстаўленне ваенна-гістарычных клубаў, удзельнікаў фестывалю "Наш Грунвальд";

11.00-13:00 — бугурты (масавыя бітвы). "Захоп сцяга", "Бітва на мосце", штурм "Замка" і г. д;

12:00-20:00 — турнір лучнікаў;

13:00-13:40 — турнір алебардыстаў; 

14:00-15:00 — рыцарскі турнір;

15:00-16:30 — рэканструкцыя эпізодаў Грундвальскай бітвы;

16:30-17:00 — бугурты (масавыя спаборніцтвы);

17:00-01:00 — канцэртная праграма з удзелам фолк- и рок-калектываў.

23 ліпеня

10:30-12:30 — турнір "Бітва Двароў";

12:30-13:30 — конны турнір;

13:30-15:30 — бугурты (масавыя спаборніцтвы);

15:30-16:30 — фінал турніра лучнікаў;

18:00 — афіцыйнае закрыццё фестывалю.

Кошт квіткоў на фестываль:

22 ліпеня — 24 рублі (дарослы), 10 рублёў (дзіцячы);

23 ліпеня — 18 рублёў (дарослы), 8 рублёў (дзіцячы);

На два дні — 35 рублёў (дарослы), 15 рублёў (дзіцячы).

Афіцыйны сайт фестывалю: http://nashgrunwald.by/

Фестываль у сацсетках: https://vk.com/nash_grunwald

Стужка навiн
0