01:36 24 ліпеня 2017
«Радыё Sputnik»
Кіно

У Верхнім горадзе пакажуць кіно пад адкрытым небам

© Pexels
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
1610

Першыя карціны можна ўбачыць 14 і 15 ліпеня ў 21:00 у цэнтры Мінска.

МІНСК, 12 ліп - Sputnik. У рамках праекта Open air CINEMA ў Верхнім горадзе кожныя выхадныя будуць паказваць кіно на адкрытым паветры, паведамілі ў прэс-службе Мінгарвыканкама.

Першыя карціны можна ўбачыць 14 і 15 ліпеня ў 21:00 па адрасе: вуліца Кірылы і Мяфодзія, 6 (дворык гатэля "Манастырскі").

14 ліпеня ў праграме — італьянская камедыя 2016 года "Белае віно з Баббудойу". Карціна раскажа гісторыю трох братоў, якія атрымалі ў спадчыну маёнтак і вінаграднік Баббудойу. Братам, здаецца, трэба радавацца такому раскладу, але аказваецца, што за 15 дзён яны павінны знайсці і вярнуць банку 300 тысяч еўра, каб не збанкрутаваць і не страціць сямейны вінаграднік.

15 ліпеня гледачы змогуць паглядзець італьянскія кароткаметражкі. У праграме пад назвай Italian Best Shorts сабраны 7 лепшых кароткаметражных фільмаў, пераможцаў італьянскіх і еўрапейскіх фестываляў. Гэта маленькія камедыі, драмы, меладрамы, якія акунуць публіку ў атмасферу італьянскага жыцця і прымусяць радавацца, сумаваць, смяяцца і разважаць разам з героямі кінагісторый.

Уваход на мерапрыемствы праекта Open air CINEMA вольны.

Тэги:
кіно, Мінгарвыканкам, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы