МІНСК, 12 ліп — Sputnik. Першую серыю сёмага сезона "Гульні тронаў" пакажуць у Мінску 17 ліпеня на вялікім экране ў музеі-майстэрні З. І. Азгура, паведамілі Sputnik арганізатары.
Экран будзе ўсталяваны ў скульптурнай зале, якую дадаткова стылізуюць пад антураж "Гульні тронаў". Гасцей чакае асаблівая атмасфера: сярод гледачоў будуць знаходзіцца рыцары, белыя хадакі і нават дрэсіраваны крумкач.
Па словах арганізатараў, спецпаказ адбудзецца ўвечары 17 ліпеня, гэта значыць адразу ўслед за сусветнай прэм'ерай сёмага сезона "Гульні тронаў".
Каб трапіць на прэм'еру, трэба паўдзельнічаць у конкурсе ў сацыяльных сетках або адказаць на пытанні тэсту (умовы можна знайсці па хэштэгу #включизиму). Запрашэнне атрымаюць прыхільнікі серыяла, якія ведаюць усе факты пра сем каралеўстваў.
Сеанс пачнецца а 19 гадзіне 17 ліпеня ў музеі Азгура ў Мінску.