17:32 20 верасня 2017
«Радыё Sputnik»
Тэатр ценяў Telius

Тэатр ценяў Teulis прадставіць у Мінску 3D-шоу

© Фото: Арцём Гетман
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
8410

Спектакль "Вечная гісторыя" спалучае ў сябе тэатр ценяў, 3D тэхналогіі і аўтарскую музыку ад лепшых кампазітараў.

МІНСК, 13 ліп — Sputnik. Тэатр ценяў Teulis вязе ў Мінск новую праграму з высокамастацкім святлом, навейшымі тэхналогіямі і займальным сюжэтам, распавялі арганізатары паказу.

Валодаючы тэхнікай за межамі чалавечых магчымасцяў, танцоўшчыкі тэатра ценяў робяць на сцэне цуды, іх лёгкі, іранічны стыль балансуе на мяжы танца і акрабатыкі, а цудоўныя візуальныя эфекты кожны раз шакуюць публіку.

У аснове арыгінальнага сцэнару ляжыць вядомая казка с выразнымі філасоўскімі акцэнтамі і камічнымі сітуацыямі, якія не пакідаюць абыякавымі ні малых, ні дарослых.

"Усе мы людзі, у кожнага свій позірк на каханне і стасункі, і тое, што адным даецца лёгка і без перашкодаў, у іншых можа заняць цэлае жыццё. Спектакль "Вечная гісторыя" пра спрадвечную барацьбу рамантыкі і прагматызму, кахання і разліку, страсці і гармоніі", — распавялі арганізатары.

Тэатр ценяў Telius
© Фото: Telius
Тэатр ценяў Telius

Гэты спектакль пра "нас сёняшніх". Глядач убачыць пазнавальныя тыпажы сучаснікаў, якія вырашаюць тыя ж праблемы, што і ён, жартуюць на злобу дня. "Таму кожны жэст артыста знаходзіць маментальны водгук у зале".

"Тэатр ценяў Telius пераконвае нас, што ўсе фантазіі можна ўвасобіць у жыццё з дапамогай ценю чалавечага цела", — дадалі суразмоўцы агенцтва.

Прэм'ера спектаклю "Вечная гісторыя" пакажуць у 28 кастрычніка ў КЗ "Мінск"; пачатак а 19-й гадзіне, кошт квіткоў — ад 25 рублёў. 

Тэги:
Тэатр Ценяў, Telius, КЗ Мінск
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы