19:31 18 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
Закаханыя на выставе

Афіша на выхадныя: куды пайсці 22-23 ліпеня ў Мінску і не толькі

© Sputnik / Виктор Толочко
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
15 0 0

Летнія выхадныя можна правесці не толькі ў Мінску – напрыклад, выехаць у Дудуткі на "Наш Грунвальд" або паслухаць рок-музыку на "Баравой".

Бліжэйшыя выхадныя будуць хоць і цёплымі, але пазагараць на дачы вам наўрад ці ўдасца: сіноптыкі абяцаюць 22-23 ліпеня ўсяго каля 21 градуса цяпла, а месцамі магчымыя і кароткачасовыя дажджы. Зрэшты, добра правесці час надвор'е вам не перашкодзіць — калі вы скарыстаецеся афішай лепшых падзей ад Sputnik.

"Рок за Баброў"

Штогадовы рок-фестываль зноў збярэ аматараў рок-музыкі з усёй рэспублікі на аэрадроме "Баравая". Ужо вядома, што прыедзе на канцэрт больш за 12 тысяч чалавек — на фестывалі выступяць "Сплин", "Чайф", NaviBand і іншыя.

Праходзіць "Рок за Баброў" будзе на аэрадроме цягам дня — зусім не абавязкова быць там цэлы дзень, дастаткова прыехаць да любімых артыстаў. Так, "Сплин" і "Чайф" будуць выступаць у завяршэнне фестывалю ўвечары.

Апошні фільм Вайды

"Паслявобразы", апошні фільм вялікага польскага рэжысёра Анджэя Вайды, пакажуць у галерэі "ДК" у суботу 22 ліпеня. Уваход на кінапаказ каштуе пяць рублёў, пачатак у 18:00.

Режиссер Анджей Вайда во время фотоколла своего фильма Валенса, проходящего в рамках 70-го Венецианского международного кинофестиваля.
© Sputnik/ Екатерина Чеснокова
Рэжысёр Анджэй Вайда

Фільм "Паслявобразы" распавядае пра польскага мастака з беларускімі каранямі Уладзіслава Стржэмінскага, які стварыў свой кірунак у авангардным мастацтве. Гледачы ўбачаць глыбокую карціну, якую зусім незаслужана пазбавілі ў гэтым годзе прэміі "Оскар".

Фестываль "Наш Грунвальд"

І ў суботу, і ў нядзелю ў комплексе "Дудуткі", што непадалёк ад Мінска, пройдзе штогадовы фестываль "Наш Грунвальд".

На ім, па традыцыі, гасцей будуць чакаць сапраўдныя рыцарскія турніры і рэканструкцыі, кірмашы і прадстаўленні — усё, што трэба аматарам гісторыі і культуры: будзе відовішчна і цікава.

Нядзельная ёга

Усё больш людзей знаёмяцца з ёгай і захапляюцца гэтым заняткам: сумессю медытацыі, набыцця духоўнасці і спорту. Паспрабаваць у ёй сябе можа кожны цалкам без праблем — па нядзелях праходзяць заняткі ёгай у парку Перамогі.

 Занятие йогой в минском парке
© Sputnik/ Марина Серебрякова
Заняткі ёгай у Мінскім парку

Пачатак урока ёгі ў парку — у восем раніцы. Прыйсці на яе можна бясплатна, але вітаюцца "данаты" — каб кожны даў, хто колькі можа.

Тэги:
Афіша, Рок за Баброў, Наш Грунвальд, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы