03:10 20 чэрвеня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.02
  • EUR2.33
  • 100 RUB3.14
Рэканструкцыя эпохі вікінгаў, архіўнае фота

Рэканструкцыю бітвы на Нямізе пакажуць у парку гісторыі Сула

© Sputnik / Александр Демьянчук
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
Летнія фестывалі Беларусі-2017 (21)
14250

У межах фестывалю "Шлях Вікінгаў" адбудуцца вайсковыя спаборніцтвы "Круг Одзіна", "Круг Локі", масавыя бітвы сценка на сценку, турнір капейшчыкаў, бітвы атрадаў.

МІНСК, 3 жні — Sputnik. Другі Міжнародны фестываль ранняга сярэднявечча "Шлях Вікінгаў" пройдзе ў Стаўбцоўскім раёне 19-20 жніўня і будзе прысвечаны эпосе "з варагаў у грэкі", распавялі арганізатары фестывалю.

Сёлета фестываль пройдзе ў двухдзённым фармаце. У межах фестывалю "Шлях Вікінгаў" адбудуцца вайсковыя спаборніцтвы "Круг Одзіна", "Круг Локі", масавыя бітвы сценка на сценку, турнір капейшчыкаў, бітвы атрадаў.

"Фестываль прысвечаны эпосе легендарнага гандлёвага шляху "з варагаў у грэкі", які дзесяць стагоддзяў таму звязваў Балтыйскае мора і Візантыйскія землі і праходзіў па тэрыторыі сучаснай Беларусі. Цэнтральным блокам гэтага года стануць падзеі, якія папярэднічалі легендарнай Бітве на Нямізе і сама бітва", — распавялі арганізатары.

Варажскія купцы прапануюць свой тавар на рынкавай плошчы, будзе дзейнічаць паходны лагер, своеасаблівы "жывы" музей пад адкрытым небам. Побач з турнірнай пляцоўкай размесціцца горад майстроў-рамеснікаў, дзе можна будзе не толькі купіць сувеніры, але і паўдзельнічаць у майстар-класах па ганчарстве, кавальстве, зброевай справе, апрацоўцы камянёў.

На працягу ўсяго фестывалю будуць дзейнічаць актыўныя зоны для гасцей свята: ціры, кіданне копій і сякер, навучанне фехтаванню, паласа перашкод.

Кульмінацыяй оупэн-эіра стане рэканструкцыя Бітвы на Нямізе.

Праграма фестывалю "Шлях Вікінгаў":

19 жніўня.

12:00 — урачыстае адкрыццё фестывалю.

Пляцоўкі карчма, лагер вікінгаў, рынак майстроў і інтэрактыўныя зоны працуюць на працягу ўсяго фестывалю — з 11:00 да 21:00

Пляцоўка "Баявой Круг"

  • 13:00 — 14:00 — адзіночныя паядынкі і паядынкі ў фармаце 5 на 5;
  • 14:00 — 15:00 — групавыя бітвы: бітва на мосце, захоп шчыта, ахова ярла і інш;
  • 16:00 — 17:00 — тэатралізаваная рэканструкцыя бітвы на Нямізе. 17:00 — 18:00 масавыя бітвы.

Пляцоўка "турнір лучнікаў", турнір капейшчыкаў.

  • 12:00 — 14:00 адборачныя туры
  • 15:00 — 16:00 фінал, паказальнае выступленне.

Канцэртная пляцоўка

  • 12:00 — 18:00 — танцавальныя майстар-класы, выступы музыкаў, танцораў.
  • 18:00 — 22:00 — канцэртная праграма.

20 жніўня

Пляцоўка "Баявой Круг"

11:00 — 14:00 — групавыя бітвы, бітвы атрадаў, масавая бітва, скандынаўскія гульні.

Канцэртная пляцоўка

  • 11:00 — 14:00 — танцавальныя майстар-класы, выступы музыкаў, танцораў;
  • 14:00 — 15:00 — канцэртная праграма.

Фестываль ранняга сярэднявечча "Шлях Вікінгаў" праходзіць штогод. Асаблівасцю фестывалю з'яўляецца тое, што сюжэт кожнага новага фестывалю становіцца працягам гісторыі, расказанай на мінулым фестывалі. Так, летась асноўнай сюжэтнай лініяй фестывалю было засваенне паселішча на берагах суднаходнай ракі атрадам нарманаў. Мінуў год, паселішча адужэла, павялічылася ў памерах, стала важным пунктам на шляху руху гандлёвых караванаў. І, вядома ж, стала аб'ектам увагі Кіева, Полацка і Ноўгарада ў барацьбе за кантроль над гандлёвым шляхам "з вараг у грэкі". Чым жа скончыцца гэтае супрацьстаянне?

Фестываль "Шлях Вікінгаў" пройдзе ў парку-музеі інтэрактыўнай гісторыі Сула 19-20 жніўня. 

Тэмы:
Летнія фестывалі Беларусі-2017 (21)
Тэги:
Фестываль гістарычнай рэканструкцыі, Фестываль, Шлях вікінгаў, Парк-музей інтэрактыўнай гісторыі "Сула", Стаўбцоўскі раён
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы