23:38 19 жніўня 2017
«Радыё Sputnik»
Паэт Якуб Колас

У Мінску прэзентуюць невядомы аргентынскі партрэт Якуба Коласа

© Sputnik Михаил Озерский
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
1810

Асаблівую каштоўнасць прадстаўляюць прыжыццёвыя партрэты Якуба Коласа. На выставе ў музеі будуць прадстаўленыя самыя ўнікальныя выявы песняра.

МІНСК, 10 жні — Sputnik. Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа 14 жніўня адкрывае выставу мастацкіх партрэтаў Якуба Коласа "Спяшайцеся з паэтам стрэцца…", паведамілі Sputnik арганізатары.

Мерапрыемства адбудзецца ў рамках музейнага выставачнага праекту "Словы і рэчы: невядомыя калекцыі", прымеркаваны да 135-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Якуба Коласа.

"Увазе наведвальнікаў будуць прадстаўлены партрэты Якуба Коласа, створаныя знакамітымі беларускімі мастакамі В. Волкавым, Г. Паплаўскім, У. Сулкоўскім, С. Федарэнкам", — распавялі ў музеі.

Асаблівую каштоўнасць прадстаўляюць прыжыццёвыя партрэты песняра. У чэрвені 1940 года падчас знаходжання Якуба Коласа на Дэкадзе беларускага мастацтва ў Маскве маладым беларускім мастаком З. Паўлоўскім быў створаны партрэт паэта за працай. А ў 1942 годзе падчас святкавання 60-годдзя Якуба Коласа рускім мастаком-графікам Т. Жырмунскай у Ташкенце быў зроблены яшчэ адзін унікальны партрэт.

Як паведамілі ў музеі, "упершыню будзе экспанавацца раней невядомы графічны партрэт Якуба Коласа, які размешчаны на вокладцы перыядычнага выдання "Белорусский иллюстрированный календарь" за 1944 г., якое выйшла з друку ў Буэнас-Айрэсе".

На выстаўцы прадстаўлены фотаздымкі, якія раскрываюць перад намі творчы працэс стварэння бюста пісьменніка З. Азгурам у сваёй майстэрні. Таксама прадстаўлены бюсты Якуба Коласа, якія зроблены беларускім скульптарам У. Летуном.

По теме

Дэкан гістфака БДУ пра беларускую інтэлігенцыю і асветніцкі рух
Тэги:
Жыццё знакамітых людзей, Якуб Колас, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы