17:58 24 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Стары Запавет. Кніга Быцця, выдадзеная ў друкарні Францыска Скарыны ў Празе ў 1519 годзе

Біблію Скарыны і пячатку Еўфрасінні Полацкай пакажуць у Мінску

© Фото: Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
500-годдзе беларусскага кнігадрукавання (39)
9610

Арыгінал бібліі, выдадзенай у Празе Францыскам Скарынам, і ўнікальную пячатку, што належыла Еўфрасінні Полацкай, прадставяць на выставе, прысвечанай беларускаму пісьменству.

МІНСК, 20 жні — Sputnik. Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь да Дзён беларускага пісьменства, якія ў гэтым годзе праходзяць пад знакам 500-годдзя выхаду ў свет пражскага выдання Бібліі Францыска Скарыны, рыхтуе адмысловую выставу.

"Выстава будзе насіць назву — "Беларусь: адраджэнне духоўнасці". У Беларусі на працягу ўсёй яе гісторыі духоўныя каштоўнасці фарміраваліся пры ўзаемадзеянні і ўзаемаўплыве рэлігіі і свецкай культуры", — патлумачылі арганізатары.

Статус міжнароднай выстава набывае дзякуючы ўдзелу ў ёй Дзяржаўнага гістарычнага музея з Масквы, які прэзентуе арыгінал пражскага выдання Бібліі Скарыны 1517 года.

"Гэтая кніга, на жаль, адсутнічае ў музейных зборах Беларусі", — дадалі ў гістарычным музеі.

Адным з самых цікавых экспанатаў выставы будзе — віслая свінцовая пячатка Еўфрасінні Полацкай. Унікальны артэфакт 12 стагоддзя захоўваецца ў зборы Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка.

Пячатка была знойдзена ў ходзе раскопак, якія праводзіліся ў Полацку ў 1998 годзе пад кіраўніцтвам Сяргея Тарасава на тэрыторыі Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра.

На адным яе баку — паясная выява Спаса Уседзяржыцеля і надпіс, на другім — частка надпісу ў абадку: "ГОСПОДИ ПОМОЗИ РАБЕ СВОЕЙ…". Канчаткова вызначыць, што яна належала менавіта Еўфрасінні Полацкай, дапамагла знаходка яшчэ адной пячаткі ў 2015 годзе.

Атрыбуцыю знаходкі зрабіла кандыдат гістарычных навук Ірына Калечыц: на адным з бакоў артэфакту размешчаны надпіс "ГОСПОДИ, ПОМОЗИ РАБЕ СВОЕЙ ОФРОСИНИИ", такі самы надпіс быў размешчаны на бакавых тарцах Крыжа Еўфрасінні Полацкай.

Трэба адзначыць, што летась пры правядзенні археалагічных раскопак у Полацку таксама была знойдзена манастырская пячатка, якая, на думку вучоных, належала Еўфрасінні Полацкай.

 

Тэмы:
500-годдзе беларусскага кнігадрукавання (39)

По теме

500-годдзе беларусскага кнігадрукавання
Знайшлі першы будаўнічы чарцёж, які захаваўся з часоў Сярэднявечча
Крыж часоў Івана Грознага: што яшчэ знайшлі беларускія археолагі
Тэги:
Дзень беларускага пісьменства, Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь, Еўфрасіння Полацкая, Францыск Скарына, Беларусь, Мінск
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы