Радыё

Юбілей беларускага кнігадруку: чаго мы не ведаем пра Францыска Скарыну

© Sputnik / Сергей ПушкинНамеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алесь Суша
Намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алесь Суша - Sputnik Беларусь
Згодна з гістарычнымі крыніцамі, менавіта 6 жніўня спаўняецца 500 год з таго моманту, як убачыла свет першая кніга Францыска Скарыны "Псалтыр", якая лічыцца пачаткам беларусскага кнігадруку.
Юбілей беларускага кнігадруку: чаго мы не ведаем пра Францыска Скарыну

Намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алесь Суша распавёў радыё Sputnik Беларусь пра раней невядомыя факты з біяграфіі беларускага першадрукара і цікавыя навуковыя адкрыцці апошняга часу.

Скарыназнаўства як навука налічвае ўжо амаль 2 стагоддзі. Нажаль, сёння мы не маем адказу на самыя важныя пытанні з біяграфіі самога Францыска Скарыны, але пераважная большасць дакументаў, прысвечаных першадрукару, ужо адкрыта, і большасць яго кніг глыбока даследавана, адзначае суразмоўца Sputnik. 

Помнік Францыску Скарыну ля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі - Sputnik Беларусь
Навукоўцы: Скарына па праву лічыцца беларускім першадрукаром

Часам з'яўляюцца новыя гіпотэзы, знаходзяцца новыя версіі і новыя сведчанні з гісторыі дзейнасці беларускага першадрукара.

"За гэты год завершана вялікае даследванне, прысвечанае выданням Францыска Скарыны, якое паказвае поўную палітру яго выданняў ва ўсіх краінах свету. Нарэшце, самі беларусы ўпершыню вельмі глыбока і дэталёва прааналізавалі ўсю спадчыну Францыска Скарыны", — кажа Суша.

Сёння ў свеце існуюць 519 адзінак асобнікаў — гэта фізічна вядомыя экзэмпляры выданняў Францыска Скарыны. Акрамя таго, беларускія даследчыкі атрымалі лічбавыя копіі гэтых выданняў, і для навуковай супольнасці ёсць магчымасць з імі працаваць.

За апошні час з'явіліся і некаторыя новыя адкрыцці, злучаныя з біяграфіяй першадрукара. Сярод іх і канцэпцыя аб магчымым наведванні Францыскам Скарынам Рыма ў якасці пасланніка караля Даніі.

Замдырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Алесь Суша - Sputnik Беларусь
Відэа
Скарына даў старт кніжнай традыцыі ў Беларусі, Расіі і Украіне

"Гэтую версію актыўна распрацоўвалі брытанскія і беларускія даследчыкі. Гэтая версія атрымала сваё пацверджанне ў выглядзе цэлага шэрага ўскосных дакументаў", — распавядае Суша. 

Не сакрэт, што часам даследванні біяграфіі Францыска Скарыны прыводзяць да з'яўлення вялікай колькасці міфаў. Напрыклад, зусім нядаўна былі агучаныя звесткі аб магчымым пахаванні Францыска Скарыны на тэрыторыі сучаснай Малдовы.

"Мне падаецца, да ўсіх гіпотэз трэба ставіцца сур'езна, якімі б дзіўнымі яны не падаваліся. Іх трэба з навуковага пункту гледжання правяраць. І трэба аналізаваць на падставе рэальных гістарычных крыніц і іншых магчымых доказах, і толькі пасля таго гэтыя гіпотэзы могуць стаць рэальным фактам", — адзначае Суша.

Гутарку з намеснікам дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алесем Сушам слухайце на радыё Sputnik Беларусь.    

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі