19:22 22 студзеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.35
  • 100 RUB3.42
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
2010

Гледачам "вязуць" драму Яўгена Грышкаўца, камедыю Лопе дэ Вега і меладраму Івана Буніна.

МІНСК, 25 жні — Sputnik. Магнітагорскі драматычны тэатр імя А.С. Пушкіна, які ўвайшоў у рэйтынг дзесяці самых цікавых тэатраў Расіі па версіі часопіса Forbes, выступіць у Мінску з 8 па 10 верасня.

Расійскія артысты вязуць у Беларусь тры спектаклі, якія пакажуць на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага.

Гледачы ўбачаць камедыю Лопе дэ Вега "Вынаходлівая закаханая", меладраму Івана Буніна "Цёмныя алеі" і драму Яўгена Грышкаўца "Зіма".

Калектыў тэатра — пастаянны ўдзельнік дзясятка расійскіх фестываляў. Ён прымаў удзел у тэатральных фестывалях Францыі, Фінляндыі, Чэхіі, Паўднёвай Карэі і нават Чылі. У 2008 годзе спектакль магнітагорцаў "Навальніца" ў пастаноўцы Льва Эрэнбурга стаў уладальнікам прэстыжнай у Расіі тэатральнай узнагароды — "Залатая Маска".

На магнітагорскай сцэне тры сезоны працавала французская актрыса Ан Сэльер.

Тэги:
Forbes, Золотая маска, театр, Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр ім. Горкага, Магнітагорскі драматычны тэатр імя А.С. Пушкіна, Яўген Грышкавец, Беларусь, Мінск

Галоўныя тэмы