МІНСК, 29 жні — Sputnik. Торт вагой у 250 кілаграм рыхтуюць ўдзельнікі Фестывалю хлеба, які пройдзе 9-10 верасня ля сталічнага Палаца спорту ў рамках святочных мерапрыемстваў, прысвечаных 950-годдзю Мінска, распавёў намеснік начальніка аддзела арганізацыі гандлю і грамадскага харчавання галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама Аляксандр Фралоў.
"Торт будзе аформлены ў выглядзе кветкі з 9 пялёсткамі. Кожны пялёстак мае на ўвазе адміністрацыйны раён горада Мінска. На кожным пялёстку размесцяцца выявы значных для горада месцаў па розных напрамках: навука, спорт, культура, транспарт, машынабудаванне", — распавёў Фралоў.
Ён асабліва падкрэсліў, што торта сапраўды хопіць усім, таму што калі жадаючых будзе вельмі шмат, торт будзе папаўняцца. "Ён як канструктар будзе збірацца зноў", — растлумачыў Фралоў.
Сталічны гандаль плануе забяспечыць кропкамі грамадскага харчавання ўсе святочныя мерапрыемствы, якія з 6 па 10 верасня будуць праходзіць у Мінску, у тым ліку і ў раёнах горада.
"Агульная працягласць гандлёвых радоў складзе дзве тысячы метраў, то бок два кіламетры. У абслугоўванні мяркуецца задзейнічаць больш за 600 суб'ектаў гандлю і грамадскага харчавання", — заўважыў Фралоў.
Найбольшая колькасць гандлёвых аб'ектаў па традыцыі будзе сканцэнтравана каля Палаца спорту. Тут, па словах прадстаўніка ГУСР Мінгарвыканкама, размесціцца вялізны фудкорт на 5 тысяч кв.м. Прычым упор вырашана зрабiць не на стравы, якія будуць разагравацца ў ЗВЧ-печах, а на тыя, што будуць гатавацца на вачах у пакупнікоў.
З нагоды свята сталічны гандаль анансуе вялікі распродаж. Кошты на прадукцыю лёгкай прамысловасці, тавары побытавага і гаспадарчага прызначэння мяркуецца знізіць, не толькі за кошт памяншэння гандлёвай надбаўкі, але і за кошт зніжэння адпускных коштаў вытворцы.
Па асобных групах тавараў зніжкі будуць даходзіць да 50%, паабяцаў Фралоў.