20:36 19 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Героі паказу Падарожжа ў краіну Оз

У Мінску пакажуць дзіцячае квэст-шоу пра Ізумрудны горад

© Фото: Дзіцячы тэатр "Кропка"
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
16 0 0

Пастаноўка, прысвечаная прыгодам Дораці і яе сяброў у Чароўнай краіне Оз, зладжана дзіцячым тэатрам "Кропка" па кнізе Лаймена Фрэнка Баўма.

МІНСК, 8 вер — Sputnik. Паказы квэст-шоу "Падарожжа ў Ізумрудны горад", разлічаныя на дзяцей 4-10 гадоў, пачнуцца ў дзіцячым тэатры "Кропка" ў ГРЦ Galleria Minsk 9 верасня.

Маленькія гледачы разам з галоўнымі героямі ўдзельнічаюць у пастаноўцы, дапамагаючы ім пераадолець усе перашкоды.

"У нас ніхто не патрабуе ад дзяцей ціха сядзець на месцы. Яны аказваюцца ў іншай рэальнасці і маюць поўнае права яе даследаваць. Разам з героямі спектакля маленькія гледачы ідуць у Ізумрудны горад, дапамагаючы Дораці, Страшыле, Жалезнаму Дрывасеку і Баязліваму Льву разгадаць загадкі, знайсці падказкі і пераадолець усе перашкоды на іх шляху", — распавядае прадзюсар праекта Сямён Шапчыц.

Самалёт Маленькага прынца прызямліўся ў Мінску
© Sputnik/ Станіслаў Андросік, Арцём Бардоўскі

Адметная асаблівасць усіх спектакляў "Кропкі" — адсутнасць бар'ера паміж залай і сцэнай, а таксама пастаяннае ўзаемадзеянне з маленькімі гледачамі. У новым спектаклі яны пераўвасабляюцца ў Жавуноў — жыхароў казачнай краіны, якія дапамагаюць Дораці і яе сябрам ва ўсіх прыгодах. А ў канцы кіраўнік Чароўнай краіны Оз асабіста ўзнагароджвае кожнага гледача.

Пастаноўка, прысвечаная прыгодам Дораці і яе сяброў у Чароўнай краіне Оз, зладжана дзіцячым тэатрам "Кропка" па кнізе Лаймена Фрэнка Баўма. Гэта ўжо трэці праект новага тэатра пасля "Снежнай каралевы" і "Маленькага прынца".

Рэжысёр пастаноўкі Юлія Альшэўская, мастак — Аляксандра Кавальчык. У ролях: Віталь Халадок, Ігар Пятроў, Вольга Фёдарава, Наталля Горбань, Наталля Капітонава, Вольга Здярская, Алена Барсукова, Карына Самцова, Мікалай Верабей.

Паказы квэст-шоу будуць праходзіць з 9 верасня па 19 лістапада 2017 года ў ГРЦ Galleria Minsk.

Паказы: серада-чацвер — 18:30; субота — 11:30 і 17:00; нядзеля — 11:30 і 13:30.

Квіткі: 20 руб., сямейны — 50 руб. 

Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы