08:01 21 верасня 2017
«Радыё Sputnik»
Беларуская нацыянальная кухня

Фестываль традыцыйнай беларускай кухні пройдзе ў Суле 23 верасня

© Фото: Берсерк
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
4030

У межах міжнароднага фестывалю "Чарка-шкварка на Суле" можна будзе пакаштаваць традыцыйныя беларускія стравы, прыгатаваныя па арыгінальных старадаўніх рэцэптах.

МІНСК, 12 вер — Sputnik. Другі фестываль традыцыйнай беларускай нацыянальнай кухні "Чарка-шкварка на Суле. Фестываль тутэйшай кухні", пройдзе 23 верасня 2017 года на тэрыторыі Парку Гісторыі Сула.

На фестывалі будуць дзейнічаць пляцоўкі літвінскай, габрэйскай, татарскай, шатландскай кухні. Акрамя гэтага на тэрыторыі парку будуць дзейнічаць два вялікія тэматычныя фудкорты: "Шляхетны пір" — зона шляхецкай, арыстакратычнай кухні і напояў нашых продкаў і "Сялянскі падворак" са стравамі сялянскай кухні.

"Цесныя эканамічныя і культурныя сувязі з рускімі, украінцамі, палякамі, літоўцамі і латышамі аказалі заканамерны ўплыў як на беларускую кухню, так і на кухні суседніх народаў. Пра гэта сведчаць агульныя назвы адных і тых жа страў, кулінарных вырабаў і напояў, прадметаў кухоннага начыння і посуду", — распавялі арганізатары мерапрыемства. 

Яны таксама адзначылі, што беларуская кухня ўстойліва захоўвае нацыянальныя традыцыі і з глыбіні стагоддзяў да нашых дзён дайшлі шматлікія самабытныя стравы, якія сёння шырока вядомыя далёка за межамі Беларусі: легендарныя дранікі, халаднік, мачанка, жур, крупнік, верашчанка.

Мінчукі аб'ядналіся, каб сказаць не фастфуду
© Sputnik/ Вероника Тризно, Сергей Пушкин

На тэрыторыі фестывалю будуць дзейнічаць шэраг вялікіх тэматычных фудкортаў.

Падчас правядзення фестывалю ежы на пляцоўках парку гісторыі "Сула" можна будзе не толькі паспрабаваць гістарычныя стравы, але і паўдзельнічаць у кулінарных майстар-класах.

Акрамя гэтага, на канцэртнай пляцоўцы на працягу ўсяго фестывалю будуць праходзіць выступ музыкаў, якія выконваюць сярэднявечную музыку, адбудуцца майстар-класы па старадаўнім шляхецкім танцам, будзе працаваць рынак рамеснікаў-майстроў і розныя інтэрактыўныя пляцоўкі: усе жадаючыя змогуць патрэніравацца ў стральбе з гістарычнага лука і паляўнічага арбалета, кінуць дзіду, баявую сякеру ці нож, паўдзельнічаць у шляхецкіх і народных выпрабаваннях.

З падрабязнай праграмай мерапрыемства можна азнаёміцца па спасылцы.

Фестываль традыцыйнай беларускай нацыянальнай кухні "Чарка-шкварка на Суле" пройдзе 23 верасня ў парку інтэрактыўнай гісторыі "Сула". Кошт квіткоў: 10 руб. — дарослы, 5 руб. — дзіцячы, дзецям дашкольнага ўзросту — уваход вольны.

Тэги:
Нацыянальная кухня, Чарка-шкварка на Суле, Стаўбцоўскі раён
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы