12:55 15 чэрвеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.49
  • EUR3.01
  • 100 RUB3.45
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
3910

"Скарына. Дзеля Бога і людзей" – дакументальная стужка пра подзвіг першадрукара і яго апантанасць.

МІНСК, 22 вер — Sputnik. Прэм'ера мастацка-публіцыстычнага фільма "Скарына. Дзеля Бога і людзей" адбудзецца ў тэлеэфіры "Беларусь 3" 28 верасня, паведамілі ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.

Фільм вытворчасці Белтэлерадыёкампаніі з'яўляецца знакавым для ўсёй краіны, аўтары фільма пакажуць, у чым подзвіг асветніка з Полацка, чым ён быў апантаны, чаму з'яўляўся нязручным для грамадства.

"Дакументальнае кіно "Скарына. Дзеля Бога і людзей" увабрала архіўныя звесткі, пастановачныя кадры, якія паказваюць падзеі XVI стагоддзя, развагі гісторыкаў і літаратуразнаўцаў. Гэта 4 серыі па 26 хвілін, дзе не пераказваецца біяграфія Францыска Скарыны, у якой шмат белых плям, а паказаны розныя варыяцыі падзей таго часу", — распавялі ў Белтэлерадыёкампаніі.

Там таксама адзначылі, што сучасны святлодыёдны экран памерам у 200 м2 і прафесійнае абсталяванне студыі дазваляюць трапіць у Пражскую бібліятэку, у Вільню ці ў Маскву ў полымя. Для стварэння атмасферы Рэнесансу мастакі перагледзелі сотні літаратурных і мастацкіх дакументаў.

"На здымачнай пляцоўцы былі адноўлены адпаведныя часу касцюмы, бутафорскія друкаваны станок і фаліянты скарынаўскіх выданняў. У фільме неаднаразова з'яўляюцца пясочны гадзіннік і драўлянае кола як сімвалы бясконцасці. Спецыяльна для дакументальнага кіно быў запісаны саўндтрэк у стылі эпохі Адраджэння", — распавялі ва ўстанове.

У пастановачных кадрах выкарыстаны тэатральныя прыёмы, калі маладыя людзі ў джынсах і майках апранаюць дэталі касцюмаў рэнесанснай эпохі, каб стварыць кампазіцыю.

Фільм — не гістарычная інсталяцыя, а тэатральнае аднаўленне падзей. У гледача з'явіцца магчымасць не толькі больш даведацца пра Скарыну, але і пафантазіраваць, як ён мог выглядаць сёння, магла адбыцца сустрэча полацкага генія з бацькам Рэфармацыі Марцінам Лютэрам, кім першадрукар мог стаць у ХХІ стагоддзі — айцішнікам або прадпрымальнікам.

"Скарына. Дзеля Бога і людзей" — чатырохсерыйны фільм. Першая серыя мастацка-публіцыстычнага фільма ў эфіры канала "Беларусь 3" выйдзе 28 верасня ў 19:30.

Тэги:
Белтэлерадыёкампанія, Францыск Скарына, Мінск

Галоўныя тэмы