МІНСК, 31 жні — Sputnik. Святочныя мерапрыемствы да Дня пісьменства ў Полацку пройдуць 1-3 верасня. Пачнецца ўсё са скарынаўскай алімпіяды, у рамках якой школьнікі змогуць паўдзельнічаць у конкурсе прамоўцаў на рускай або беларускай мовах. А тыя, хто хоча вярнуцца ў часы Скарыны, змогуць папрысутнічаць на ўроку "Дзень гімназісткі", вывучыць не толькі мовы, але і мастацтва, а скончыць дзень урачыстым балем.
Памятаючы пра наватарства Скарыны, палачане прыўнясуць у Дзень пісьменства элемент сучасных тэхналогій. Каля помніка Сімяону Полацкаму арганізуюць лабараторыю, дзе можна будзе навучыцца 3D-друку.
Шпацыруючы па горадзе, можна будзе паўдзельнічаць у квэсце "Мы — Нашчадкі Скарыны", наведаць тэатр жывых фігур скарынаўскай эпохі і мноства выстаў, прысвечаных першадрукару. Ледзь не каля кожнага помніка ў горадзе будзе праходзіць сваё тэматычнае святочнае мерапрыемства.
У Полацку ў гэтыя дні пройдзе круглы стол з удзелам беларускіх і замежных пісьменнікаў, фестываль кнігі і прэсы і нават прэзентацыя "Малой падарожнай кніжкі" Францыска Скарыны.
На працягу ўсіх трох дзён у горадзе будуць дзейнічаць кірмашы і выставы, плануецца, што самым папулярным таварам стануць кнігі.