08:22 17 чэрвеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.50
  • EUR3.03
  • 100 RUB3.47
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
4710

Большасці гледачоў новая карціна пра брытанскіх шпіёнаў спадабалася, хоць у водгуках многія і ўказваюць на другаснасць "Залатога кальца".

МІНСК, 25 вер — Sputnik. Брытанскі камедыйны баявік "Kingsman: Залатое кальцо" ўзначаліў на мінулым тыдні сусветны кінапракат, агульныя зборы карціны пасля прэм'еры склалі больш за 60 мільёнаў долараў, без уліку рынка ЗША.

"Kingsman: Залатое кальцо" — працяг стужкі "Сакрэтная служба", якая ўбачыла свет у 2015 годзе. У камедыйным баявіку гаворка ідзе пра супрацоўнікаў брытанскай спецслужбы і іх прыгоды.

Пасля прэм'еры "Залатое кальцо" стала ўпэўненым лідарам у сусветным пракаце: без уліку рынка ЗША карціна зарабіла больш за 60 мільёнаў долараў. Першае месца па бокс-офісу заняў фільм і ў Беларусі — толькі ў дзяржаўнай сетцы кінатэатраў Мінска новы "Kingsman" зарабіў больш за 115 тысяч рублёў.

Водгукі на фільм пераважна станоўчыя — гледачы хваляць "Kingsman: Залатое кальцо" за колькасць жартаў і камео Элтана Джона, аднак многія пры гэтым прызнаюць, што карціна — далёка не шэдэўр.

На другім месцы па зборах у Беларусі на мінулым тыдні апынуўся фільм жахаў "Яно" — сумарныя сусветныя зборы экранізацыі Стывена Кінга ўжо перавысілі 400 мільёнаў, што з'яўляецца рэкордным паказчыкам для хорару.

Таксама ў спісе найбольш папулярных у Беларусі фільмаў — "Лега Ніндзяго Фільм", "Мама!" і амерыканскі фільм "Форэст Гамп" у перакладзе на беларускую мову.

Тэги:
"Kingsman: Золотое кольцо", кинопрокат, Мінск, Беларусь

Галоўныя тэмы