16:14 02 чэрвеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.40
  • EUR2.67
  • 100 RUB3.48
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
5521

На святочнае мерапрыемства запрошаны гурт паляўнічай музыкі BEKAS з Драгічына, які здзівіць сваім майстэрствам перадаваць гукі птушак і звяроў, а таксама паляўнічымі песнямі і музыкай.

МІНСК, 28 вер — Sputnik. Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік "Нясвіж" і Музычны Дом "Класіка" запрашаюць 1 кастрычніка на "Паляўнічы пікнік у Палацы Радзівілаў", паведамілі Sputnik арганізатары.

"Увесь дзень у палацы рыхтуюцца да сустрэчы князя Луі з Манака. Альбрэхт Радзівіл са сваёй дачкой Эльжбетай падрыхтавалі дарагому госцю паляванне ў сваіх лясных абшарах. Мы станем сведкамі сустрэчы князя Манака — Луі і Альбрэхта Радзівіла. Пікнік перанясе нас у пачатак мінулага стагоддзя. Антураж, музыка, элементы вопраткі, гісторыі, што будуць адбывацца — усё звязанае з тым часам", — распавялі ў палацы.

На святочнае мерапрыемства запрошаны гурт паляўнічай музыкі BEKAS з Драгічына, які здзівіць сваім майстэрствам перадаваць гукі птушак і звяроў, а таксама паляўнічымі песнямі і музыкай.

"Шэф пікніка — выбітны Віктар Шалкевіч парадуе жартамі і музычнымі сюрпрызамі. Напрацягу ўсяго дня ў дворыку палаца будуць адбывацца гульнi i забавы са смаргонскім мядзьведзем — выхаванцам Радзівілаўскай акадэміі", — дадалі арганізатары.

Госці пікніка на турыстычным маршруце па пакоях сустрэнуцца з Эльжбетай Радзівіл і пачуюць паляўнічыя гісторыі і легенды, а таксама змогуць зазінуць у выставачную залу на рэтра-выставу, прысвечаную жыццю Заходняй Беларусі напачатку мінулага стагоддзя, якая ў гэты дзень завяршае сваю работу.

Дзе: Палац Радзівілаў у Нясвіжы.

Калі: 1 кастрычніка.

Квіткі: 16 рублёў для дарослых, 8 рублёў для школьнікаў і студэнтаў.

Тэги:
Радзівілы, Паляванне, Нясвіж, Беларусь

Галоўныя тэмы