МІНСК, 26 вер — Sputnik. Банк Літвы 26 верасня выпускае новую калекцыйную манету ў 20 еўра, прысвечаную палацу Радзівілаў, паведамляе Sputnik Літва.
З гэтага дня новую манету з выявай палаца Радзівілаў можна будзе набыць у касах банка Літвы (вул. Жырмуну 151, Вільнюс, і вул. Майроніё 25, Каўнас).
Выяву манеты распрацавалі мастакі Вітаўтас Наруціс і Гіедрус Паўлаўскіс.
У музеі палаца Радзівілаў (вуліца Вільняўс 24, Вільнюс) з 26 па 30 верасня можна бясплатна наведаць экспазіцыю, звязаную з Радзівіламі, — для гэтага ў касе трэба вымавіць пароль "MONETOS" (манеты), які 26 верасня Банк Літвы апублікаваў на сваёй старонцы ў Facebook. У музеі таксама можна будзе ўдзельнічаць у адмысловым конкурсе і выйграць новую срэбраную манету.
У першую суботу пасля выпуску манеты, 30 верасня, Банк Літвы жыхароў і гасцей Вільнюса запросіць пазнаёміцца са спадчынай Радзівілаў на бясплатных экскурсіях "Па слядах віленскіх Радзівілаў".
Пачатак экскурсій у 10:00, 11:00, 13.00 і 15:00 ля бібліятэкі акадэміі навук Літвы імя Урублеўскіх. Усе жадаючыя могуць зарэгістравацца на экскурсіі на сайце Банка Літвы.
У 17 стагоддзі палац Радзівілаў быў самым раскошным палацам у Вільні. У гады вайны палац быў разбураны. Пазней быў адноўлены адзін з пяці павільёнаў палаца, пабудаванага Янушам Радзівілам, у якім цяпер працуе музей палаца Радзівілаў.
Новая манета ў 20 еўра з выявай палаца Радзівілаў адкрые новую серыю манет "Літоўскія палацы і сядзібы".