08:24 19 снежня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.13
  • EUR2.41
  • 100 RUB3.18
Арган

Арганісты з пяці краін свету зайграюць у полацкай Сафіі

© Sputnik Сергей Лескеть
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
8 0 0

Сёлета аматараў арганнай музыкі чакае шэсць канцэртаў у межах фестывалю "Званы Сафіі".

МІНСК, 5 кас — Sputnik. Дванаццаты Міжнародны фестываль арганнай музыкі "Званы Сафіі" стартуе ў Полацку. Cёлета пачатак фестывалю намечаны на 29 кастрычніка.

У гэтым годзе палачане і госці горада цэлы месяц змогуць слухаць арганістаў з Германіі, Абхазіі, Нідэрландаў, Швецыі, Польшчы, а таксама беларускіх музыкаў. У межах "Званоў Сафіі" запланавана шэсць канцэртаў.

У дзень адкрыцця фестывалю ў канцэртнай зале Сафійскага сабора выступяць салісты Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра і камерны аркестр "Еўропа-Цэнтр".

Завершыцца фестываль 3 снежня выступам музычнай капэлы "Санорус".

Кошт квіткоў на ўсе шэсць канцэртаў, якія пройдуць у Сафійскім саборы, — 12 рублёў.

"Званы Сафіі" — міжнародны фестываль арганнай музыкі, які праходзіць штогод у Полацку. Арганізатары форуму — Аддзел культуры Полацкага гарвыканкама і знакамітая полацкая арганістка Ксенія Пагарэлая. Фестываль праводзіцца штогод, пачынаючы з 1996 года.

Галоўныя тэмы