22:46 15 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
Мастацкі музей Літвы адкрыў выставу Віленская малявальная школа

Мастацкі музей Літвы адкрыў выставу "Віленская малявальная школа"

© Фото: Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
1810

На выставе ў Вільнюсе экспануюцца работы вядомых беларускіх мастакоў "Парыжскай школы".

МІНСК, 10 кас — Sputnik. У Мастацкім музеі Літвы ў Вільнюсе адкрылася міжнародная мастацкая выстава "Віленская малявальная школа (1866-1915)", паведамілі Sputnik у Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі.

Гэта выстава прысвячаецца 150-годдзю школы, якую ўзначальваў Іван Трутнеў (1827-1912) — вядомы мастак, акадэмік Пецярбургскай Акадэміі мастацтваў.

Восеньскі салон прадставіць экспазіцыю коштам амаль $1 млн
© Sputnik/ Станіслаў Андросік, Сяргей Пушкiн

"Пасля ліквідацыі Віленскага ўніверсітэта ў 1832 годзе школа стала адзінай мастацкай прафесійнай навучальнай установай у Паўночна-Заходнім краі Расійскай імперыі ў другой палове XIX стагоддзя. Сам Трутнеў меў класічную акадэмічную адукацыю і прытрымліваўся акадэмічных педагагічных традыцый, але гістарычна склалася так, што многія вучні, якія там навучаліся, выбралі вельмі розныя творчыя шляхі ў мастацтве. Некаторыя з іх адносяцца да "Парыжскай школы", стаўшы пры гэтым сусветна вядомымі мастакамі мадэрнізму XX стагоддзя (да прыкладу, Хаім Суцін, Жак Ліпшыц і інш.), хтосьці прадоўжыў рэалістычныя традыцыі або знайшоў свой індывідуальны непараўнальны почырк у мастацтве", — распавялі ў музеі.

З калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі на гэтай выставе прадстаўлены 23 творы 9 мастакоў. У першую чаргу гэта адзіны жывапісны твор у калекцыі музея самога Івана Трутнева "Хросны ход на водаасвячэнне ў вёсцы" 1858 года i працы яго легендарных вучняў.

"Леў Альпяровіч, пазней таксама і вучань Ільі Рэпіна ў Акадэміі мастацтваў, будзе прадстаўлены і жывапісам, і графікай. Язэп Драздовіч будзе паказаны 5 жывапіснымі карцінамі рознага часу і рознай тэматыкі: гістарычнымі палотнамі, касмічнымі падарожжамі і алегарычнымі кампазіцыямі. Шрага Царфін, жывапісныя работы "Гай" і "Светлы нэф" (1950-я гг.) якога былі падараваны музею яго дачкой, таксама належыць да мастакоў "Парыжскай школы". Адзіная праца Міхаіла Дашкевіча "У карчме" 1898 года i графіка Майсея Маймона не так часта экспанаваліся ў Мінску і зараз упершыню едуць у Літву", — дадалі ў Нацыянальным мастацкім музеі.

Спецыяльна да выставы было адрэстаўравана палатно Барыса (Бера) Залкінда "Вуліца ў Вільні" 1937 г. Праца Паўла Южыка "Інтэр'ер" 1930-х і Зянона Ленскага "Партрэт Васілеўскай" 1903 г. раней экспанаваліся на грандыёзным праекце "10 стагоддзяў мастацтва Беларусі".

По теме

Вільня, якой не стаць Вільнюсам
Тэги:
Парижская школа, живопись, искусство, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Вільнюс, Літва, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы