18:53 21 кастрычніка 2017
«Радыё Sputnik»
Экспазіцыя Радзівілы: лёсы краіны і роду

Геранёны запрашаюць на "Рэха забытага балю ў Барбары Радзівіл"

© Фото: Нацыянальны мастацкi музей
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
6930

У ХVI стагоддзі жонкай ваяводы Станіслава Гаштольда, уладальніка Геранёнскага замка, была Барбара Радзівіл.

МІНСК, 12 кас — Sputnik. 15 кастрычніка ў аддзеле культурна-масавай і асветніцкай працы аграгарадка Геранёны пройдзе баль-прыём "Рэха забытага балю ў Барбары Радзівіл", паведамілі Sputnik у прэс-службе Гродзенскага аблвыканкама.

Геранёны — гэта маляўнічае местэчка Іўеўшчыны. Яно гістарычна звязана з імем вядомага рода беларускіх магнатаў — Радзівілаў. У ХVI стагоддзі жонкай ваяводы Станіслава Гаштольда, уладальніка Геранёнскага замка, была Барбара Радзівіл.

"І як напамін пра тыя даўнія часы ў Гераненах пройдзе баль, дзе пад гукі сярэднявечнай музыкі ў зале ўстановы культуры ўсіх сустрэне гаспадыня — Барбара Радзівіл са сваёй світай", — распавялі ў прэс-службе.

Удзельнікі балю ўбачаць тэатралізаваны паказ, прымуць удзел у майстар-класах па бальных танцах, вырабе веераў і маскарадных масак, нацешацца канцэртам класічнай музыкі.

"А таксама гасцей чакае дэгустацыя лёгкіх шляхецкіх закусак, гульнявая праграма, аўкцыён і разнастайныя тэматычныя сувеніры", — дадалі арганізатары.

Дзе: Геранёны, Іўеўскі раён, Гродзенская вобласць.

Калі: 15 кастрычніка а 17-ай гадзіне.

Тэги:
средневековый бал, историческая реконструкция, Барбара Радзівіл, Геранёны, Гродзенская вобласць, Іўеўскі раён
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы