https://bel.sputnik.by/20171023/zgubleny-peraklad-anegina-alesya-dudara-praguchyc-u-pramym-ehfiry-1031513873.html
Згублены пераклад "Анегіна" Алеся Дудара прагучыць у прамым эфіры
Згублены пераклад "Анегіна" Алеся Дудара прагучыць у прамым эфіры
Sputnik Беларусь
Алесь Дудар першым у гісторыі пераклаў "Анегіна" на беларускую мову, але вядомыя былі толькі некалькі ўрыўкаў. Твор будзе прачытаны ў прамым эфіры, як у... 23.10.2017, Sputnik Беларусь
2017-10-23T10:02+0300
2017-10-23T10:02+0300
2023-04-18T11:12+0300
спадчына
у беларусі
навіны
галоўнае
культура
афiша
беларусь
мінск
алесь дудар
евгений онегин
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103151/41/1031514153_0:170:3038:1879_1920x0_80_0_0_f1966d060f9aa2a94afac31da7af0126.jpg
МІНСК, 23 кас — Sputnik. 29 кастрычніка адбудзецца чытанне перакладу "Анегіна" на беларускую мову, які лічыўся згубленым 80 гадоў, паведамілі СМІ.Алесь Дудар першым ў гісторыі пераклаў "Анегіна" на беларускую мову, але вядомыя былі толькі некалькі ўрыўкаў. Твор будзе прачытаны ў прамым эфіры, як у прэм'ерным 1936-ым, калі трансляцыя ішла на ўвесь Мінск праз рэпрадуктары."Гэтым разам чытанне будзе ісці анлайн на ўвесь свет. Першую главу прадэкламуе народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка", — удакладнілі СМІ.Пераклад быў знойдзены даследчыцай Ганнай Севярынец пад час працы над спадчынай творцы, ідэя "машыны часу" належыць паэту Алесю Плотку.Для візіту на жывое чытанне арганізатары просяць усіх жадаючых зарэгістравацца ў простай электроннай форме, каб усім хапіла месца. Калі планы змяняюцца, то ў форме трэба выправіць "так" на "не".Трансляцыю можна будзе глядзець дома ці ў любым публічным месцы, дзе ёсць інтэрнэт, экран і жаданне далучыцца да прагляду.Акцыя пачнецца 29 кастрычніка ў 16:40 па беларускім часе.
беларусь
мінск
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2017
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103151/41/1031514153_154:0:2885:2048_1920x0_80_0_0_e9643014c12aed654f713ecad253635b.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спадчына, у беларусі, навіны , галоўнае, культура, афiша , беларусь, мінск, алесь дудар, евгений онегин
спадчына, у беларусі, навіны , галоўнае, культура, афiша , беларусь, мінск, алесь дудар, евгений онегин
Згублены пераклад "Анегіна" Алеся Дудара прагучыць у прамым эфіры
10:02 23.10.2017 (абноўлена: 11:12 18.04.2023) Алесь Дудар першым у гісторыі пераклаў "Анегіна" на беларускую мову, але вядомыя былі толькі некалькі ўрыўкаў. Твор будзе прачытаны ў прамым эфіры, як у прэм’ерным 1936-ым, калі трансляцыя ішла на ўвесь Мінск праз рэпрадуктары.
МІНСК, 23 кас — Sputnik. 29 кастрычніка адбудзецца чытанне перакладу "Анегіна" на беларускую мову, які лічыўся згубленым 80 гадоў, паведамілі СМІ.
Алесь Дудар першым ў гісторыі пераклаў "Анегіна" на беларускую мову, але вядомыя былі толькі некалькі ўрыўкаў. Твор будзе прачытаны ў прамым эфіры, як у прэм'ерным 1936-ым, калі трансляцыя ішла на ўвесь Мінск праз рэпрадуктары.
"Гэтым разам чытанне будзе ісці анлайн на ўвесь свет. Першую главу прадэкламуе народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка", — удакладнілі СМІ.
Пераклад быў знойдзены даследчыцай Ганнай Севярынец пад час працы над спадчынай творцы, ідэя "машыны часу" належыць паэту Алесю Плотку.
Для візіту на жывое чытанне арганізатары просяць усіх жадаючых зарэгістравацца ў простай электроннай форме, каб усім хапіла месца. Калі планы змяняюцца, то ў форме трэба выправіць "так" на "не".
Трансляцыю можна будзе глядзець дома ці ў любым публічным месцы, дзе ёсць інтэрнэт, экран і жаданне далучыцца да прагляду.
Акцыя пачнецца 29 кастрычніка ў 16:40 па беларускім часе.