17:02 22 мая 2018
«Радыё Sputnik»
Тэатральная сцэна

РТБД пакажа спектаклі з субтытрамі на замежных мовах

© Sputnik / Виктор Толочко
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
15 0 0

Адзін са спектакляў будзе распавядаць гісторыю пра Францішка Скарыну на англійскай мове.

МІНСК, 31 кас — Sputnik. Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі пакажа ў лістападзе два спектаклі з субтытрамі на англійскай і французскай мовах.

Так, 4 і 28 лістапада спектакль "Кар'ера доктара Раус" будзе ісці з субтытрамі на англійскай мове. Гэта прэм'ера сезона, якая распавядае гісторыю пра Францішка Скарыну.

Убачаць гледачы з англійскімі субтытрамі і спектакль "Гэта ўсё яна", які апавядае аб праблеме бацькоў і дзяцей. Яго пакажуць 5 лістапада. А вось 30 лістапада гэтая ж пастаноўка будзе ісці ўжо з субтытрамі на французскай мове.

Дарэчы, спектакль стаў прызёрам прэстыжнага Авіньёнскага фестывалю ў 2017 годзе.

"Сёлетні тэатральны сезон мы праводзім пад дэвізам "Сезон без межаў". У гэты раз руйнуюцца моўныя межы, каб даць магчымасць замежным студэнтам і замежным гасцям паглядзець нашы спектаклі", — адзначыла прэс-сакратар тэатра Святлана Латышава.

Яна таксама адзначыла, што ў будучыні колькасць спектакляў з замежнымі субтытрамі будзе павялічвацца. Цяпер вядзецца праца над перакладам "Пелікана" на англійскую мову. Ужо гатовыя польскія субтытры да пастановак "Беларусь. Дыдактыка" і "Чарнобыльская малітва".

Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы