Музей запрашае да Якуба Коласа на Новы год

© Sputnik / Віктар ТалочкаДзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа
Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Цікавыя майстар-класы, незвычайныя квэсты і новыя лялечныя прадстаўленні дазволяць кожнаму наведвальніку Коласавага Дома адчуць набліжэнне самых чакаемых свят і прынясуць святочны настрой.

МІНСК, 29 ліс — Sputnik. Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае на святочную праграму для дзяцей "Да Коласа на Новы год", паведамілі Sputnik у прэс-службе музея.

Якуб Колас - Sputnik Беларусь
Вандроўка з лірычным геніем Якуба Коласа: "Выходзіць сонца ў свой абход…"

"Новы год — самы час мяняць стэрэатыпы: у музей пара прыводзіць дзяцей не толькі для знаёмства з экспанатамі, але і для таго, каб весела і пазнавальна правесці час. Асабліва напярэдані калядных і навагодніх свят і падчас зімовых канікул", — распавялі арганізатары.

Цікавыя майстар-класы, незвычайныя квэсты і новыя лялечныя прадстаўленні дазволяць кожнаму наведвальніку Коласавага Дома адчуць набліжэнне самых чакаемых свят і прынясуць святочны настрой.

Майстар-класы:

  • "Каляндар мой, каляндар, няхай наступны будзе ў дар!" — майстар-клас па вырабе вечнага календара
  • "Падарунак для ялінкі" — майстар-клас па вырабе елачнай цацкі
  • "А я віншую так…" — майстар-клас па вырабе каляднай паштоўкі

Лялечныя прадстаўленні:

  • "Як звяры зіму сустракалі…"
  • "Як кот звяроў напалохаў"
  • "Разумны ўнучок"

У музея маленькіх наведвальнікаў таксама чакае "Event — гульня "CinemaScope" — гульня-спаборніцтва на лепшы кароткаметражны ролік "Як бы Якуб Колас адзначаў Новы год ў ХХІ стагоддзі".

У Мінску прэзентавалі экскурсію па месцах Якуба Коласа - Sputnik Беларусь
Відэа
У Мінску прэзентавалі экскурсію па месцах Якуба Коласа

27 снежня а 12-й гадзіне ў Доме-музеі народнага паэта адбудзецца "Калядная ялінка". Падчас свята у кожнага ўдзельніка з'явіцца магчымасць апынуцца сярод зімовай казкі і пазнаёміцца з незвычайнымі персанажамі, паўдзельнічаць у розных забавах ды гульнях. 

"Свята дазволіць не толькі цікава правесці час, але і пазнаёміцца з гасцінным домам народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. Усе ўдзельнікі мерапрыемства атрымаюць памятныя падарункі!" — рэзюмаявалі арганізатары святочных урачыстасцяў.

Арганізатары папярэджваюць пра вялікую цікаўнасць да святочных мерапрыемстваў і просяць загадзя запісвацца і даведвацца пра падрабязнасці тут.

Стужка навiн
0