19:42 18 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
У Мінску пройдзе прэм’ера фільма Жонка наглядчыка заапарка

У Мінску пройдзе прэм’ера фільма "Жонка наглядчыка заапарка" на мове

© Фото: Focus Features
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
2920

На беларускую мову фільм агучаны ў межах праекта "Беларускія ўікэнды".

МІНСК, 5 сне — Sputnik. У Мінску 7 снежня а 19:00 у кінатэатры Silverscreen адбудзецца прэм'ера фільма "Жонка наглядчыка заапарка" у беларускай агучцы, паведамілі Sputnik арганізатары паказа.

У фільме прадстаўлена рэальная гісторыя адважнага подзвігу наглядчыкаў Варшаўскага заапарка Яна і Антаніны Жабінскіх, якія захавалі жыццё больш як 300 габрэям у годы Халакосту. Падчас акупацыі Польшчы Жабінскія ў заапарку і сваёй віле далі прытулак габрэям, уцекачам з варшаўскага гета. Пасля Другой Cусветнай вайны Жабінскія атрымалі званне праведнікаў народаў свету.

"Фільм з'яўляецца экранізацыяй кнігі, якая была напісана на падставе дзённіка Антаніны Жабінскай. У кінастужцы 2017 г. рэжысёра Нікі Каро з майстэрствам пераплецены штодзённы подзвіг галоўных герояў, трагізм лёсу ахвяраў вайны, злачынствы нацыстаў", — распавялі ў прэс-службе Польскага Інстыту ў Мінску.

У галоўных ролях: намінант на прэмію "Оскар" Джэсіка Чэстэйн (зорка фільмаў "Інтэрстэлар" і "Марсіанін") і Даніэль Бруль ("Капітан Амерыка", "Гудбай Ленін", "Бясслаўныя вырадкі").

На беларускую мову фільм агучаны ў межах праекта "Беларускія ўікэнды". Ролі агучвалі: актрысы Ганна Хітрык і Святлана Цімохіна, тэлевядучыя Яўген Перлін і Сяргей Жбанкоў, акцёры Алесь Малчанаў і Зміцер Саладуха.

Паказы фільма ў Мінску пройдуць 8, 9 і 10 снежня ў кінатэатры "Масква".

Стужку "Жонка наглядчыка заапарка" таксама таксама ўбачаць у Брэсце 13 снежня ў кінатэатры "Беларусь".

По теме

Спачатку было слова, ці "Кніга Ілая" па-беларуску
Тэги:
Беларускія ўікэнды, Беларуская мова, Польскі Інстытут у Мінску, Брэст, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы