17:33 28 сакавіка 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.58
  • EUR2.84
  • 100 RUB3.31
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
2520

У наведвальнікаў выставы будзе магчымасць па-новаму ацаніць звыклыя рэчы і максімальна дэталёва разгледзець сусветна вядомы шэдэўр Івана Хруцкага "Партрэт невядомай з кветкамі і фруктамі".

МІНСК, 10 сне — Sputnik. У Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь 14 снежня адбудзецца святкаванне 25-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Карэя і Рэспублікай Беларусь, паведамілі Sputnik у прэс-службе музея.

У Мінску адкрылася выстава Мастацтва намадаў Вялікага стэпа
© Sputnik Станислав Андросик / Александр Шурмелев

У гэты дзень у вядучым музеі краіны адкрыецца ўнікальная "Выстава аднаго шэдэўра", якая ўяўляе сабой гарманічны сімбіёз тэхналогій і мастацтва.

"У наведвальнікаў выставы будзе магчымасць па-новаму ацаніць звыклыя рэчы і максімальна дэталёва разгледзець сусветна вядомы шэдэўр Івана Хруцкага "Партрэт невядомай з кветкамі і фруктамі", які, дзякуючы інавацыйным тэхналогіям LG Electronics, становіцца яшчэ больш глыбокім і эмацыянальным", — дадалі ў прэс-службе мастацкага музея.

Адносіны паміж дзвюма краінамі былі ўстаноўлены 10 лютага 1992 года. У снежні 1997 года ў Сеуле было адкрыта Пасольства Рэспублікі Беларусь, а карэйскае пасольства пачало функцыянаваць у Мінску ў снежні 2007 года. У гэтым годзе спаўняецца 25 гадоў гадоў з моманту дружбы паміж дзвюма краінамі, за час якой умацаваліся і істотна пашырыліся эканамічныя, навукова-тэхнічныя, адукацыйныя і культурныя сувязі паміж нашымі дзяржавамі.

Тэги:
живопись, искусство, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Іван Хруцкі, Паўднёвая Карэя, Мінск, Беларусь

Галоўныя тэмы