23:03 22 красавіка 2018
«Радыё Sputnik»
Магілеўскі драматычны тэатр

"M.@RT.Кантакт-2018": 23 спектаклі з 9 краін свету чакаюць у Магілёве

© Фото : commons.wikimedia.org\Андрей Романенко
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
1810

Асабліва на магілёўскай сцэне чакаюць Эймунтаса Някрошуса з пастаноўкай "Майстар голада".

МІНСК, 11 сту — Sputnik. 22 тэатра з 9 краін свету прадставяць свае спектаклі на ХIII Міжнародным маладзёжным тэатральным форуме "M.@rt.контакт", які традыцыйна адбудзецца ў Магілеве, паведамілі Sputnik у Магілёўскім аблвыканкаме.

Навагодні баль, архіўнае фота
© Фото : Национальный академический Большой театр балета

Геаграфія мерапрыемства шырыцца кожны год. На гэты раз у Беларусь прыедуць прадстаўнікі Германіі, Казахстана, Латвіі, Літвы, Польшчы, Расіі, Славакіі і Украіны.

Афіша форума здзіўляе жанравай разнастайнасцю пастановак: драма, трагікамедыя, псіхалагічны трылер, камедыя-прытча, тэатральнае кабарэ, сучасны танец, новая драма, гісторыі для раяля, навелы, расказаныя мовай цела, сямейныя ўспаміны, горкая камедыя. Усяго запланаваны паказ 23 спектакляў, большасць з якіх — намінанты і лаўрэаты міжнародных і тэатральных прэмій.

Ад Кафкі да Быкава: чаго варта чакаць гасцям форума

Фестываль пачнецца 21 сакавіка са спектакля лаўрэата расійскай нацыянальный прэміі "Залатая маска" Сяргея Патапава, які паставіў "Калодзеж" разам з трупай Магністаўскага абласнога музычна-драматычнага тэатра імя Нурмухана Жантурына (г. Актау, Казахстан). Таксама ў гэты дзень на сцэне Магілёўскага драматычнага тэатра будзе паказана праца "Пустата" Цвярскога тэатра юнага гледача. Сітком па п'есе Максіма Чарныша (рэжысёр Талгат Баталаў) прэтэндаваў на Нацыянальную тэатральную прэмію "Залатая маска-2017" у 5 намінацыях.

У наступныя дні форума гасцей чакае вялікая колькасць цікавых работ. На сцэне фестываля выступіць Гомельскі гарадскі маладзёжны тэатр, музыканты культавага гурта "Последние танки в Париже", Маскоўскі тэатр "Каля дома Станіслаўскага" і мінчане з Незалежным тэатральна-музычным праектам.

Традыцыйна на магілёўскай сцэне будуць прадстаўленыя пластычныя спектаклі і шэраг работ малай формы.

У ліку самых чакаемых пастановак — "Майстар голада" легендарнага рэжысёра Эймунтаса Някрошуса па апавяданні Франца Кафкі (Тэатр "Мена Фортас", Вільнюс).

У апошні дзень, 27 сакавіка, гледачы "M.@RT.Кантакта" ўбачаць монаспектакль "Споведзь маскі" па аднаіменнаму твору Юкіа Місімы (Тэатр "Руская сцэна", Берлін), а завершыцца фестывальная праграма камедыяй "Пансіён "Belvedere" (Беларускі дзяржаўны тэатр лялек, Мінск).

Падчас форума пройдуць майстар-класы для маладых акцёраў, якія ў гэтым годзе правядзе расійскі тэатральны рэжысёр Генадзь Трасцянецкі. Таксама будзе працаваць майстэрня маладой рэжысуры пад кіраўніцтвам студэнткі Трасцянецкана, выпускніцы Беларускай дзяржаўнвй акадэміі мастацтваў Камілі Хусаінавай. Разам з магілёўскімі акцёрамі напряцягу тыдня яна падрыхтуе эскіз да спектакля па апавяданні Васіля Быкава "Жоўты пясочак".

Падрабязную афішу можна убачыць тут >>

Колькі каштуе квіток

Квіткі на форум з'явяцца ў продажы 18 студзеня. Адначасова пачне дзейнічаць браніраванне праз інтэрнэт на сайце драматычнага тэатра. Сярэдні кошт білета складзе Br15-20. Традыцыйна самымі таннымі будуць квіткі на пастаноўку Магілёўскага драматычнага тэатра.

Па інфармацыі Магілёўскага аблвыканкама, бюджэт фестываля ў гэтым годзе складзе каля Br170 тыс. Палову гэтай сумы акупляюць квіткі, астатняе датуе абласны бюджэт.

Нагадаем, што праект "M.@rt.Кантакт" стартаваў у 2006 годзе і за ўвесь час свайго існавання стаў адной з самых знакавых культурных падзей не толькі ў Магілёве, але і па ўсёй Беларусі.

Тэги:
молодежь, театральный фестиваль, театр, Магілёў, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы