Маладзёжны тэатр Літвы паставіў спектакль па творах Алексіевіч

© Sputnik / Виктор ТолочкоНобелеўскі лаўрэат па літаратуры 2015 года Святлана Алексіевіч
Нобелеўскі лаўрэат па літаратуры 2015 года Святлана Алексіевіч - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры Святлана Алексіевіч прыедзе ў Вільнюс на спектакль "Цынк", пастаўлены паводле яе кніг.

МІНСК, 24 сне — Sputnik. Маладзёжны тэатр Вільнюса паставіў спектакль па кнігах беларускай пісьменніцы Святланы Алексіевіч "Цынкавыя хлопчыкі" і "Чарнобыльская малітва", паведамляецца на сайце ўстановы.

Кнігі Святланы Алексіевіч у кнігарні Берліна - Sputnik Беларусь
Горват або Разанаў: каму з беларусаў яшчэ можна даць "Нобелеўскую прэмію"?

Спектакль падрыхтаваны сумесна з тэатрам Meno fortas, рэжысёрам выступіў вядомы савецкі і літоўскі тэатральны рэжысёр Эймунтас Некрошюс — гэта першая яго пастаноўка на сцэне Маладзёжнага тэатра пасля 26-гадовага перапынку.

Як паведамілі ў Маладзёжным тэатры, на адным са спектакляў у студзені будзе прысутнічаць і Алексіевіч. Пасля пастаноўкі ўсе гледачы атрымаюць магчымасць пагутарыць з лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па літаратуры пра яе творчасць і спектаклі.

Алексіевіч ужо прыязджала ў Літву вясной мінулага года. Тады яна прысутнічала на спектаклі "Чарнобыльская малітва", які таксама быў пастаўлены па яе кнізе ў драматычным тэатры імя Юозаса Мільцініса ў Панявежысе.

Нагадаем, што Алексіевіч стала першым беларускім аўтарам, які атрымаў Нобелеўскую прэмію па літаратуры. Яна з'яўляецца аўтарам такіх кніг, як "У вайны не жаночы твар", "Апошнія сведкі", "Цынкавыя хлопчыкі", "Зачараваныя смерццю", "Чарнобыльская малітва", "Апошнія сведкі. Сола для дзіцячага голасу", "Час сэканд-хэнд". Прэмію Алексіевіч атрымала ў снежні 2015 года.

Стужка навiн
0