12:53 22 кастрычніка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.04
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.20
Верхні горад

Песні на вершы Сыса і Караткевіча прагучаць у Верхнім горадзе

© Sputnik / Виктор Толочко
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
1510

Песні прагучаць пад акампанемент баяна, гітары, колавай ліры, духавых драўляных народных інструментаў.

МІНСК, 6 лют – Sputnik. Першы сумесны альбом Сяржука Доўгушава і Аляксандра Ясінскага "Дарогі" будзе прэзентаваны 8 лютага ў КЗ "Верхні горад".

Альбом складаецца з аўтарскіх песень на вершы паэта Анатоля Сыса і славутага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча, якія Сяржук Доўгушаў напісаў у перыяд з 2011 па 2013 год. З 2016 года склаўся дуэт з Аляксандрам Ясінскім, які дадаў у кампазіцыі гучанне баяна.

Акрамя песень на вершы Караткевіча і Сыса на канцэрце прагучаць беларускія народныя спевы і "Літвінская сюіта".

Сяржук Доўгушаў і Аляксандр Ясінскі ўжо выступалі дуэтам у Польшчы на фестывалі "Бардаўская восень", у Чэхіі, акрамя таго, частка канцэртнай праграмы была прызентавана ў ЗША – у Чыкага і Нью-Ёрку.

Сяржук Доўгушаў – музыка, этнограф, выкладчык, менеджэр культурніцкіх праектаў, саліст Беларускай дзяржаўнай філармоніі і лідар гурта Vuraj, кіраўнік і арганізатар праекта "Спеўны сход".

Аляксандр Ясінскі – баяніст, кампазітар і педагог, лаўрэт шматлікіх беларускіх і міжнародных музычных конкурсаў. Удзельнік гуртоў The Unlimited Trio, "Морф", BosaeSonca, Vuraj, піша музыку да фільмаў і спектакляў.

Дзе: КЗ "Верхні горад".

Калі: 8 лютага, 19:00.

Квіткі можна набыць па тэлефонах: 8 (017) 327-39-44, 8 (044) 577-39-24 альбо на сайце kvitki.by.

Тэги:
"Дарогі", Народныя песні, Аляксандр Ясінскі, Сяржук Доўгушаў, Мінск, Беларусь

Галоўныя тэмы