14:37 24 мая 2018
«Радыё Sputnik»
Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Выставу твораў Алеся Квяткоўскага прадставяць у Мінску

© Фото: Facebook / Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
1310

Разам з беларускім мастаком свае карціны прадставяць студэнты архітэктурнага факультэта БНТУ.

МІНСК, 13 лют — Sputnik. Выставу твораў беларускага мастака Алеся Квяткоўскага і студэнтаў архітэктурнага факультэта Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта прадставяць у Мінску, паведамілі Sputnik у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры.

Наведвальнікі музея змогуць убачыць карціны, напісаныя падчас пленэраў у Цімкавічах. Акрамя таго, госці пазнаёмяцца з асобай і творчасцю беларускага пісьменніка Кузьмы Чорнага, які быў родам з Цімкавіч.

"Алесь Квяткоўскі — сапраўдны мастак свайго часу. Яго творы прасякнуты любоўю да родных мясцін, да роднай Беларусі. Сваёй галоўнай мэтай мастак лічыць перадаць любоў да радзімы наступнаму пакаленню творцаў", — падкрэслілі арганізатары.

Дзе: вул. М. Багдановіча (Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры)

Калі: 16 лютага, 17:00

По теме

У Доме Ваньковічаў прадставяць графіку Івана Шышкіна
Старонкі "Гістарычнага слоўніка беларускай мовы" пагартаюць у музеі Коласа
Прэзентацыя кнігі паэзіі "Беланоч" Кацярыны Масэ адбудзецца ў Мінску
Тэги:
живопись, выставка, Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, Алесь Квяткоўскі, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы