13:58 22 верасня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.08
  • EUR2.45
  • 100 RUB3.14
Медытацыя, архіўнае фота

Ёга ў парку і рок-хіты ад аркестра: куды пайсці ў будні 4-8 чэрвеня ў Мінску

© Pexels
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
Куды пайсці ў Мінску (44)
20 0 0

Сусветныя рок-хіты ў выкананні аркестра, сямейная ёга ў мінскім парку і свежае кіно - самае цікавае на будучым тыдні.

Па папярэдніх прагнозах, ужо да сярэдзіны будучага тыдня стане крыху халадней: у панядзелак чакаецца +29°C, але ўжо ў сераду паветра астыне да +19°C. Адпачываць ад працы вечарамі можна на канцэрце аркестра з рок-хітамі, занятку сямейнай ёгай проста ў парку, фестывалі ежы, кінапаказах або выставах. Самыя цікавыя падзеі 4-8 чэрвеня шукайце ў падборцы Sputnik.

Рок-хіты ў выкананні аркестра

У Палацы Рэспублікі ў пятніцу выступіць Прэзідэнцкі аркестр Беларусі з ужо знаёмай суайчыннікам праграмай "Дым над вадой".

Прагучыць класіка рока ў сімфанічнай апрацоўцы: сусветна вядомыя хіты груп Deep Purple, Metallica, Guns'n'Roses, Scorpions, Queen, Bon Jovi, AC/DC і не толькі. Кошт квітка — 10-40 рублёў.

Сямейная ёга ў парку

У парку Уручча па чацвяргах праводзяць вячэрнія сямейныя заняткі ёгай з дасведчаным інструктарам з мінскай школы.

Па словах арганізатараў, прыйсці могуць усе жадаючыя: чакаюць і дзяцей, і бацькоў, і бабуль з дзядулямі. Удзел бясплатны; з сабой неабходна захапіць дыванок, ваду і галаўны ўбор.

Інтэлектуальны батл у караоке

У караоке "Сябры" ў чацвер вечарам клічуць на інтэлектуальны квіз "Мозгва". Прапануюць прыйсці камандай і, адказаўшы на старанна складзеныя пытанні, што-небудзь выйграць. Кошт удзелу — 10 рублёў.

Фестываль ежы ў мінскіх кавярнях

Чарговы гастранамічны фестываль "Gastrofest. Крафт" даступны апошні тыдзень!

Овощной шашлычок
© Pixabay
Шашлычок з агародніны

Традыцыйна ў яго рамках дваццаць гарадскіх кафэ і рэстаранаў прапануюць гасцям дэгустацыйныя крафтавыя сэты, складзеныя з самых характэрных страў, па адзінай цане ў 20 рублёў.

Міжнародная фотавыстава

Выстава World Press Photo 2018, на якой можна ўбачыць лепшыя сусветныя прэс-фатаграфіі мінулага года, даступная ў сталічным культурным цэнтры "Цэх" да сярэдзіны чэрвеня. Конкурс сабраў больш за 4,5 тысячы фатографаў з 125 краін свету. Кошт квітка — 5 рублёў.

Шоу ў цырку

У Белдзяржцырку ў маі запусцілася свежая шоу-праграма: гледачам абяцаюць займальныя нумары акрабатаў і жанглёраў, трукі паветраных гімнастаў, ілюзіён-шоу, відовішчную дрэсуру (з удзелам сабак, вярблюдаў, лам і малпаў) і не толькі. Кошт квітка — ад 5 да 62 рублёў.

Выставы рознага кшталту

У ТРЦ Dana Mall гасцей па-ранейшаму сустракае выстава Future Live, дзе на свет прапануюць зірнуць у акулярах віртуальнай рэальнасці (за 10-18 рублёў). А ў Galleria Minsk яшчэ адкрыты Дом акварыумістыкі, дзе ў некалькіх залах можна паназіраць за падводнымі жыхарамі з самых экзатычных месцаў планеты (4,5-5,5 рубля), і "Мастацтва лега" з сотняй маштабных скульптур (10-14 рублёў).

Бабочка со стеклянными крыльями
© Pixabay
Матылёк са "шклянымі" крыламі

У гандлёвым цэнтры Outleto працягваецца выстава рэптылій (3,5 рубля), у бібліятэцы імя А. С. Пушкіна — выставы жывых экзатычных матылькоў (5-10 рублёў) і халоднай зброі (ад 2,5 да 5 рублёў), а ў Гасцёўні Уладзіслава Галубка — выстава карцін з дэнамінаваных купюр Нацбанка.

На Зыбіцкай, 9 яшчэ функцыянуе арт-выстава "Люстэрка душы": мастакі паказалі ўнутраны свет чалавека ў трох напрамках і падмацавалі светлавым і музычным суправаджэннем.

Новыя (і старыя) фільмы

Традыцыйна ў чацвер у пракат выйдзе некалькі кінапрэм'ер. З 7 чэрвеня будуць даступныя такія фільмы, як фантастычны баявік "Свет Юрскага перыяду 2", камедыя "Красуня на ўсю галаву" і драма Кірыла Сярэбранікава "Лета" пра жыццё і творчасць Віктара Цоя.

А ў рамках праекта Cinemascope ў кінатэатры "Ракета" ў кожны будні дзень можна будзе ўбачыць розныя кінастужкі. Да прыкладу, на тыдні будуць даступныя да прагляду дэтэктыў Альфрэда Хічкока "На поўнач праз паўночны захад" (1959), драма Джыма Джармуша "Больш дзіўна, чым у раі" (1984) і фільм жахаў Браяна Дэ Пальма "Кэры" (1976).

Тэмы:
Куды пайсці ў Мінску (44)
Тэги:
мерапрыемствы, музыка, адпачынак, кіно, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы