Фестываль "Наш Грунвальд " праходзіць у Беларусі ўжо адзінаццаць год запар. Арганізатары – экстрым-тэатр "Берсерк" – пастаянна радуюць наведвальнікаў яркімі відовічшамі і шматлікімі актыўнасцямі. На гэты раз свята рыцарства не стане выключэннем.
Праграму фестываля "Наш Грунвальд – 2019" чытайце ў афішы Sputnik.
Урачыстае адкрыццё фестываля запланавана на 21 ліпеня. У 10 гадзін раніцы адбудзецца прадстаўленне ваенна-гістарычных клубаў, якія будуць удзельнічаць у свяце. Плануецца, што "Наш Грунвальд - 2019" прыме 500 рэканструктараў з Беларусі, Расіі і краін Еўропы.
У першы дзень наведвальнікаў чакаюць бітвы рыцарскіх атрадаў, турнір лучнікаў, тактычныя бугурты і пешы рыцарскі турнір для рыцараў і навічкоў. Галоўнай падзеяй фестываля стане рэканструкцыя Грунвальдскай бітвы – самай маштабнай бітвы сярэднявечнай Еўропы, якая адбылася 15 ліпеня 1410 года.
За музычнае суправаджэнне свята ў першай палове дня будуць адказваць музычныя калектывы "Хмельны Вiр", "Aratseya", "Nevrida", "Бельфiорэ" "Нямiга" і іншыя.
Увечары на галоўнай сцэне іх заменяць беларускія гурты "Стары Ольса", "Folcore","Aillion", рускія – "ЭПИДЕМИЯ", "МЕЛЬНИЦА", госці з Ірландыі "CRUACHAN" і Германіі "WIZARD".
Напрацягу ўсяго фэста на тэрыторыі музейнага комплекса "Дудуткі" будуць працаваць кірмаш і горад майстроў. Усе жадаючыя змогуць навучыцца страляць з лука, прымерыць даспехі і пагуляць у старадаўнія ігры і конкурсы.
22 ліпеня у праграме фестываля "Наш Грунвальд - 2019" – унікальны поўнакантактны конны турнір у дзвюх дысцыплінах XV стагоддзя, турнір алебардыстаў, бугурты і фінал турніра лучнікаў. Варта адзначыць, што конныя турніры такога ўзроўню праходзяць на фестывалях толькі ў некалькіх краінах свету.
Чытайце таксама:
- Як прайшоў юбілейны фестываль "Наш Грунвальд" у мінулым годзе
- Відэафакт: сапраўдны рыцарскі турнір прайшоў пад Мінскам
- "Проста толькі ў фільмах": як стаць сярэднявечным рыцарам