15:28 13 чэрвеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.48
  • EUR3.02
  • 100 RUB3.46
Відэа

Відэафакт: сапраўдны рыцарскі турнір прайшоў пад Мінскам

Атрымаць кароткую спасылку
30720

У рамках юбілейнага фестывалю "Наш Грунвальд" у Дудутках прайшлі рэканструкцыі сярэднявечных бітваў. Глядзіце відэа на Sputnik.

Дзесяты міжнародны рыцарскі фестываль "Наш Грунвальд" прайшоў у гэтыя выхадныя ў комплексе Дудуткі пад Мінскам. Мерапрыемства наведалі некалькі тысяч чалавек.

У нядзелю ў рамках фестывалю адбыліся рэканструкцыі рыцарскіх бітваў — як на конях, так і пешых. Характэрна, што змагаліся рыцары "па-сапраўднаму" — зброя магла нанесці траўмы, але, на шчасце, усё абыйшлося.

На фестывалі былі не толькі рыцарскія баі, але і гандлёвыя рады, музыка і іншыя актыўнасці ў духу Сярэдніх стагоддзяў. Традыцыйна прыцягвае "Наш Грунвальд" не толькі рэканструктараў, але і ўдзячных гледачоў: многія прыходзілі акунуцца ў атмасферу эпохі сем'ямі.

Глядзіце відэа з фестывалю "Наш Грунвальд" на Sputnik.

Тэги:
Фестываль гістарычнай рэканструкцыі, Наш Грунвальд, Музейны комплекс "Дудуткі", Беларусь

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы