22:09 20 жніўня 2017
«Радыё Sputnik»
Мікрафон у прэс-цэнтры Sputnik

Sputnik заклікаў БРІКС да інфармацыйнага абмену

© Sputnik / Виктор Толочко
Прэс-рэлізы
Атрымаць кароткую спасылку
1110

Дзякуючы актыўнай працы Sputnik стаў найбуйнейшым гульцом медыйнай прасторы БРІКС, заключыўшы дамовы аб супрацоўніцтве з 11 вядучымі СМІ краін, якія ўваходзяць у альянс.

МІНСК, 18 кас — Sputnik. Інфармацыйнае агенцтва і радыё Sputnik выступіла за ўсталяванне адкрытай інфармацыйнай прасторы і рэжыму інфармацыйнага спрыяння паміж лідзіруючымі СМІ краін БРІКС.

Заклік усталяваць больш інтэнсіўны інфармацыйны абмен прагучаў на адкрытым 18 кастрычніка другім медыяфоруме БРІКС у Індыі, дзе перад удзельнікамі выступіў кіраўнік міжнародных праектаў Sputnik Васіль Пушкоў.

Стварэнне адзінага рабочага поля для СМІ БРІКС пачалося яшчэ ў кастрычніку мінулага года ў Расіі, калі агенцтва выступіла арганізатарам першага медыяфоруму БРІКС у Маскве.

"Sputnik прапануе лідарам інфармацыйнай прасторы краін БРІКС заключыць пагадненні аб абмене кантэнтам і рухацца ў напрамку стварэння адкрытай інфармацыйнай палітыкі ў адносінах адзін да аднаго", — заявіў кіраўнік міжнародных праектаў Sputnik Васіль Пушкоў.

Медыяфорум краін БРІКС — няўрадавая, некамерцыйная платформа для дыялогу паміж вядучымі СМІ краін БРІКС, фарміравання эфектыўнага механізму каардынацыі і забеспячэння іх інавацыйнага развіцця.

Другі медыяфорум БРІКС, які арганізаваны ў рамках афіцыйнай праграмы Старшынства Індыі ў БРІКС, праходзіць 18-19 кастрычніка ў Нью-Дэлі. Першы медыяфорум БРІКС прайшоў у Маскве ў кастрычніку 2015 года.

Sputnik — навінавае агенцтва і радыё з мультымедыйнымі інфармацыйнымі хабамі ў дзясятках краін. Sputnik уключае ў сябе сайты больш чым на 30 мовах, аналагавае і лічбавае радыёвяшчанне, мабільныя прыкладанні і старонкі ў сацыяльных сетках.

Навінавыя стужкі Sputnik кругласутачна выходзяць на англійскай, арабскай, іспанскай і кітайскай мовах.

Тэги:
Мас-медыя, БРІКС, Sputnik, Васіль Пушкоў, Індыя
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы