16:40 17 жніўня 2017
«Радыё Sputnik»
Юрыст Revera Таццяна Лызо на радыё Sputnik Беларусь
© Sputnik/ Сергей Пушкин

Эксперт: украінцам будзе больш складана атрымаць у Беларусі працу

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
10 0 0

Юрыст Revera Таццяна Лызо пракаментавала радыё Sputnik Беларусь змены ў законе аб міграцыі, якія ўступаюць у сілу 15 ліпеня.

Грамадзянам Еўразійскага эканамічнага саюза, куды ўваходзяць Расія, Арменія, Казахстан і Кіргізія, з 15 ліпеня не спатрэбіцца атрымліваць спецдазволу на працу ў Беларусі, паведаміла радыё Sputnik Беларусь юрыст карпаратыўнай практыкі Revera Таццяна Лызо.

Паводле яе слоў, грамадзянам гэтых краін неабходна будзе толькі зарэгістравацца і атрымаць дазвол на знаходжанне ў Беларусі.

"Што тычыцца ўкраінцаў, то ім, на жаль, з 15 ліпеня стане складаней атрымаць працу ў Беларусі, паколькі паміж нашымі краінамі не падпісаны адпаведныя пагадненні ў галіне міграцыі. Пры гэтым украінцаў, паводле статыстыкі, прыязджае ў Беларусь больш за ўсё", — распавяла спецыяліст.

У Беларусі з 15 ліпеня ўступаюць у сілу змены і дапаўненні ў Закон "Аб знешняй працоўнай міграцыі", якія робяць больш жорсткімі правілы прыёму на працу працоўных мігрантаў. У МУС заяўляюць, што гэта дазволіць абараніць нацыянальны рынак працы.

Тэги:
Міграцыя, Еўразійскі эканамічны саюз, Sputnik Беларусь, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы