11:56 15 чэрвеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.49
  • EUR3.01
  • 100 RUB3.45

Рыа-2016: беларусы перапынілі медальную "засуху", шаманім далей

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
Беларусы ў Рыа: спадзяванні і перамогі (7)
26 0 0

Дэлегацыя зборнай Беларусі ў Рыа разлічвала на ўзнагароды ў скачках на батуце, але першы медаль Алімпіяды-2016 заваявала штангістка.

 

Пресс-секретарь Минспорта Владимир Нестерович - с последними новостями из Рио

Беларускія спартсмены на Алімпіядзе ў Рыа не раскісаюць і не апускаюць рукі, а члены дэлегацыі зборнай Беларусі ўпэўнены ў тым, што медаль Дар'і Навумавай — не апошнi, паведаміў радыё Sputnik Беларусь прэс-сакратар Мінспорту Уладзімір Несцяровіч.

Цяжкаатлетка Дар'я Навумава напярэдадні ўвечары прынесла Беларусі першы медаль Алімпіяды ў Рыа, заваяваўшы серабро ў катэгорыі да 75 кг. Наша суайчынніца падняла 258 кг у суме дваябор'я.

"Будзем чакаць, будзем спадзявацца, шаманіць — я ўпэўнены, што будуць яшчэ перамогі", — сказаў Несцяровіч па тэлефоне з Рыа.

Паводле яго слоў, адсвяткаваць першы алімпійскі медаль як належыць, з шампанскім і падарункамі, спартсменам і трэнерам наўрад ці ўдасца праз жорсткі рэжым і "сухі закон", які дзейнічае на тэрыторыі Алімпійскай вёскі.

"А нам, журналістам, гэта ніхто не забараняе. Таму па куфліку віна мы сёння сабе дазволім — заслужылі", — паведаміў Несцяровіч.

Тэмы:
Беларусы ў Рыа: спадзяванні і перамогі (7)
Тэги:
Алімпійскія гульні-2016

Галоўныя тэмы